Згодна з абвінавачаннем, Ілля Комкаў прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 23 верасня на пл. Свабоды ў Мінску, дзейнічаў сумесна з неўстаноўленымі асобамі, выкрыкваў лозунгі, неаднаразова адмаўляўся выканаць патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, перашкаджаў затрыманню аднаго з пратэстуючых і за гэта быў затрыманы. Сваю віну Ілля Комкаў не прызнаў.
3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Зміцера прызналі вінаватым у тым, што 20 верасня 2020 года ў Менску ён далучыўся да мітынгу ў складзе вялікай групы людзей, актыўна ўдзельнічаў у ім, парушаў працу транспарта і меў пры сабе сцяг.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.
Аляксея абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушалі грамадскі парадак за падзеі 13 верасня 2020 года, а таксама замах на крадзеж.
Яго затрымалі 23 лютага 2021 года і да суда трымалі ў СІЗА. 15 жніўня 2021 г. Аляксею прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму . "Мінсктранс" заявіў пазоў на кампенсацыю нанесенай шкоды на суму амаль 29 тысяч рублёў . Таксама Алена Бушава вынесла рашэнне прымяніць да Аляксея "прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму і наркаманіі" па месцы адбывання пакарання.
Аляксей Мальцаў у момант арышту меў непагашаную судзімасць і адбываў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ВУАТ: да заканчэння тэрміну на момант затрымання заставалася 2 месяцы і 3 дні.
20.11.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
3 гады пазбаўлення волі.
14 верасня 2020 года Лепешаў убачыў нумар тэлефона Прыдыбайла ў "Чорнай кнігі Беларусі", патэлефанаваў яму і сказаў: "Табе пізд". Падчас суда стала вядома, што ў мэтах бяспекі прапагандыста тады перавезлі ў пасольства Расіі ў Мінску. Пацярпелы Прыдыбайла змог прысутнічаць на судзе толькі ў дзень спрэчак. Ён заявіў грамадзянскі пазоў у выглядзе 3 000 рублёў за "маральныя пакуты". Следчыя таксама знайшлі перапіскі Лепешава на парталах «Абмяркоўвай» і «Пытай», дзе ён пісаў, напрыклад, такія фразы як «добры маскаль – мёртвы маскаль». За гэта супраць Лепешава распачалі крымінальную справу за распальванне нацыянальнай варожасці.
У Святаслава ёсць адно непаўналетняе дзіця.
4 гады абмежаванні свабоды.
У снежні 2022 года Святаславу ўзмацнілі жорсткасць рэжым адбывання пакарання і перавялі ў калонію. З улікам пераліку тэрміну яму засталося сядзець 1,5 гады.
Суд Кастрычніцкага раёна горада Віцебска прызнаў 46-гадовага Андрэя Іванова вінаватым па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).
120 гадзін грамадскіх работ.
Была памілаваная 09.03.2022 года.
2,5 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
Наталлю прызналі вінаватай у тым, што ў тэлеграм-канале яна пракаментавала дзеянні лейтэнанта міліцыі са службы ДАІ з Камянца (Брэсцкая вобласць) Міхалачкіна. Падчас следства Андропава расказала, што пакінула каментар з-за таго, што бацька Міхалачкіна працуе ў школе і выгадна выхаваў сына.
Арцёма прызналі вінаватым у тым, што 26 студзеня 2021 года ён стварыў адкрыты тэлеграм-канал і размясціў там выявы семярых супрацоўнікаў Асіповіцкага РАУС з зневажальным каментаром. Пераведзены ў калонію да заканчэння тэрміну.
07.10.2022 г. вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У канцы жніўня 2023 года Арцёма асудзілі ч. 4 арт. 328 КК РБ - незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, адбывае пакаранне ў ВК-20.
| 07.02.2022 | Переведен в ИК 8 г Орша ул.Ленина 195а 211388 |
Пакінуў у тэлеграм-канале пад фота пракурора і супрацоўніка міліцыі з Мінска абразлівыя каментары, якія суправаджаліся нецэнзурнымі выразамі. У суд Ігнатовіч прыбыў у суправаджэнні супрацоўніка міліцыі, паколькі на дадзены момант ужо адбывае пакаранне на "хіміі" ў Магілёве - за злоснае хуліганства, не звязанае з палітыкай.
У маі 2022 года рэжым заменены на калонію.
07.04.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 28.03.2022 | После четырёх взысканий в иуот 24 за нарушение режима будет переведён в исправительную колонию |
| 13.08.2021 | 10.08.2021 стоит на профилактическом учёте как экстримист |
2,5 гады абмежаванні свабоды.
Юрыя прызналі вінаватым у тым, што 1 сакавіка 2021 года, маючы намер публічна абразіць Лукашэнку, пракаментаваў у сацыяльнай сетцы каментар, які паводле экспертызы прызнаны зневажальным, негатыўна ацэньваючы Лукашэнку: “Паганае стварэнне не можа быць царом, люцыпар у чалавечым абліччы...” .
У канцы студзеня 2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1,5 гады пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
Таццяну затрымалі 19 студзеня 2021 года. Праз тры дні яе адпусцілі, а трэцяга чэрвеня затрымалі зноў. З таго моманту і да суда яна знаходзілася пад вартай.
Згодна з абвінавачаннем, Таццяна Мініна ў перыяд з чацвёртага лістапада па 22 снежня 2020 года размясціла абразлівыя каментары ў дачыненні да пацярпелых у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі". Пацярпелымі па справе былі прызнаныя 14 чалавек: супрацоўнікі сілавых ведамстваў Мароз, Барысік, Піцякоў, Лагуноў, Стрывец, Грыб, Алёкса, Івошка, Еўлаш, Марчанка, Гарагляд, Маліноўскі, Шашко і суддзя Юлія Крепская. Першыя пяць пацярпелых прыйшлі на разгляд, астатнія не з'явіліся і падалі заяву аб разглядзе справы ў іх адсутнасць.
Згодна з версіяй абвінавачання, Алеся Ашмарына 14 студзеня і 26 студзеня ў тэлеграм-канале «Барановіч-Паўднёвы_чат» пад фатаграфіяй мясцовага начальніка ГАУС Аляксея Гетмана пакінула каментары: «Лжэсведчыць па многіх адміністрацыйных справах у дачыненні да мірных дэманстрантаў г. Баранавічы» і «Шкада мне яго, такі малады, а ўжо самы вядомы фашыст у г. Баранавічы. Затое сядзець зможа даўжэй, шмат гадоў жыцця наперадзе. Гэтыя каментарыі баранавіцкія следчыя кваліфікавалі як паклёп і абразу прадстаўніка ўлады. Грамадзянка Расіі.
2,5 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
Згодна з версіяй абвінавачання, Дзмітрый Сарагавец здзейсніў наўмыснае злачынства па арт. 369 КК – публічна абразіў прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў. А менавіта, 14 мая 2020 года знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення ў Мінску, выкарыстоўваючы свой мабільны тэлефон, ён пакінуў каментар пад фатаграфіяй начальніка ўпраўлення аховы правапарадку Бабруйскага гарвыканкама Сяргея Рудзько, размешчанай у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” на старонцы Вольгі Карач, наступнага зьместу: “вырадка трэба ведаць у... тварам гэта назваць мову не паварочваецца”.
Жыхар Оршы быў затрыманы 31 сакавіка. Пазней быў асуджаны каментары ў сац. сеткі "Вконтакте". 29 лістапада 2021 г. стала вядома, што Аляксей пакінуў РБ. У канцы кастрычніка 2022 г. з'явілася інфармацыя, што Аляксея затрымалі ў Расіі: Каршуну ўдалося збегчы ў Смаленск да сваякоў, затым яму дапамаглі перабрацца ў Белгарад. Пасля пачатку вайны ён пераехаў у Варонеж, дзе паліцыя яго затрымала 21 чэрвеня. Мужчыну вывезлі ў Беларусь 26 кастрычніка. На радзіме Коршуну пагражае ад 1 да 3 гадоў турмы за ўцёкі.
У жніўні 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 01.10.2021 | 04.04.2021 года получен проф.учет экстремизм |
2, 5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 15.09.21 быў памілаваны і перакладзены на "хімію".
24.11.2022 быў зноў узмоцнены рэжым і Аляксея перавялі ў калонію.
Ілля быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лістападзе 2024 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
