Вядома, што Віталю 36 год. У лютым 2021 году пасля рашэння аб дэпартацыі яго вывезлі з РФ у РБ. Сувязь з ім знікла. Абвінавачваецца ў абразе Лукашэнкі і каментарах у чатах.
Па падліках праваабаронцаў быў вызвалены ў снежні 2022 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Калі да яго пастукаліся з ператрусам, ён быў дома разам з маці. Калі людзі ў цывільным на яго накінуліся, ён спаў і калі прачнуўся, штурхнуў аднаго з сілавікоў. Пасля гэтага Андрэя жорстка збілі. Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Вырак суда 15.08.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Да крымінальнай адказнасці Віталя Галавача прыцягнулі за тое, што ён сфатаграфаваўся з дзяржаўным сцягам на фоне нацысцкай свастыкі і размясціў гэтую фатаграфію у сацыяльных сетках.
Таксама вядома, што дома ў Віталя Галавача знаходзіцца дзіця з інваліднасцю і жонка з анкалагічным захворваннем. Забеспячэнне сям'і ляжыць на ім.
Згодна з скрыншотамі яе старыс з праўладнага тэлеграм-канала, жанчына таксама мае актыўную грамадзянскую пазіцыю. За адну з такіх старыс распачалі крымінальную справу амаль праз 2 гады. Маўляў, у жніўні-2020 несправядліва назвала Лукашэнку забойцам, і зрабіла гэта ў абразлівай форме. Хаця паводле тэксту прысуду, не было праведзена ніякіх судовых экспертыз, якія даказвалі б абразлівасць інстаграм-гісторыі.
Паводле інфармацыі праўладных каналаў, Сяргей, работнік Мінскага завода шасцерняў, быў удзельнікам пратэстнага руху 2020 года, падбіваў іншых да звальненняў, незаконных забастовак і стачак.
Грамадзянін РФ.
Увосень 2023 года быў вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом і дэпартаваны ў РФ.
Вырак суда 08.11.2022
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Затрыманы за каментар у тэлеграм-чаце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Віктар хварэе на дыябет, інсуліназалежную форму, мае інваліднасць.
17.05.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Кацярына вярнулася з Літвы, куды з'ехала ў лютым 2022 года.
Яна была затрымана разам з сястрой Юліяй Глінскай у Мінску, куды Кацярына вярнулася па котку. Затрыманне рабіў ГУБАЗ, дзяўчат захапілі, калі яны ішлі да свайго аўтамабіля. Затым у кватэры зрабілі ператрус.
Вызвалена 02.05.2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Вырак суда 14.10.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.