Па матэрыялах следства , абвінавачаны з лістапада 2020 года па сакавік 2022 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона ў чатах Telegram-каналаў, прызнаных судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, апублікаваў 17 каментарыяў абразлівага характару з нецэнзурнай лаянкай у адрас суддзі, супрацоўнікаў органаў унутраных.
11.04.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю 21 студзеня 2025 г.
Вырак суда 27.01.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Удзельнік мітынгу і шэсця работнікаў МТЗ у жніўні 2020 года. У судзе Антон сваю віну прызнаў і патлумачыў, што 14 жніўня 2020 года ўбачыў каля прахадной МТЗ групу грамадзян, якія збіраюцца прыняць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па факце нязгоды з дзеючай уладай, якія маюць пры сабе розныя плакаты. Ён далучыўся да іх, і ўсе разам пайшлі па вуліцы Даўгабродскай у бок Кірава, а далей — на Плошчу Незалежнасці.
Пазней Сцяпанава апазналі на фотаздымках, размешчаных у Інтэрнэце, і затрымалі. Да суда ён знаходзіўся ў СІЗА № 1 Менска. Быў вызвалены з-пад варты ў зале суда.
Была асуджаная за абразу А.Лукашэнкі на хатнюю хімію. Пасля гэтага зноў абразіла Лукашэнку па тэлефоне, набраўшы 102. Мае захворванне ног, не можа самастойна перасоўвацца, мае інваліднасць.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена ў студзені 2025 года.
Вырак суда 26.01.2023
4 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 11.07.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дырэктарка прыватнага прадпрыемства, маці двух непаўнагадовых дзяцей. Асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту. Жанчыну вылічылі па фота з акцыі пратэсту, якое яна размясціла на сваёй старонцы ў “Інстаграм”. Да суда Наталля знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Вырак суда 26.01.2023:
2,5 года абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.