У студзені 2023г. сілавікі звярнулі ўвагу на старонкі пенсіянеркі ў сацыяльных сетках: там яны знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы, рэпосты з іх, а таксама выявы бел-чырвона-белых сцягоў і «пагоні», перадрукаваныя з розных крыніц карыкатуры на Лукашэнку і Пуціна. Дома ў жанчыны правялі ператрус, у яе забралі мабільны тэлефон.
Вырак суда 30.08.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Строгі прысуд па крымінальнай справе - помста ўлады за ўдзел 9 жніўня 2020 г. у мірнай акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў Прэзідэнта РБ і працу ў страйкаме на БМЗ.
У апошні час большасць асуджаных у Жлобіне па такім жа артыкуле атрымлівалі абмежаванне волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу. Аднак да справы Аляксея Аўдзеева паставіліся вельмі жорстка. Спецыяльна за два тыдні да разгляду ягонай крымінальнай справы, у судзе Жлобінскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ, якую вялі супраць маладога чалавека.
Пра Аляксея вядома, што ён актыўна валанцёрыў падчас эпідэміі ковіда, адным з першых пайшоў у стачку пасля выбараў 2020, у вольны час трэніраваў падлеткаў, якія цікавіліся мотаспортам і гонкамі па перасечанай мясцовасці, уласнаручна збіраў для сябе матацыкл.
10.01.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Быў вызвалены ў лістападзе 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
15.02.2024
14.12.2023 женился в СИЗО
21.01.2024 прибыл в ИК-1 для отбывания наказания
Вырак суда 30.10.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Нагодай для крымінальнай справы стала рэакцыя "клас" на публікацыю ў "Аднакласніках" у пабліку "STOP LUKA" у красавіку 2022 года, дзе была размешчана ілюстрацыя магільнай пліты Аляксандра Лукашэнкі з надпісам "Лукашэнка (Брэхла) Аляксандр Рыгоравіч. 92.08. Таму, хто ХРЭШ СВАЕМУ НАРОДУ. Ад ЮЖНАЎКРАІНЦАЎ".
Вядома, што Яўгена затрымалі сёлета ў ліпені. Яго абвінавацілі ў "публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі".
На свабодзе Яўгена чакае жонка і маленькая дачка.
Вырак суда 24.08.2023:
2 гады калоніі пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму
Па матэрыялах абвінавачання, пасля прагляду фотавыявы, размешчанага ў публічным доступе ў “Аднакласніках” з замацаваным тэкстам, дзе ў непрыстойнай форме быў прыніжаны гонар і годнасць асобы Лукашэнкі і змешчана абвінавачванне яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства (забойства), Казлоўская размясціла у гэтай жа сацыяльнай сетцы, адкрытай для вольнага прагляду і капіяванні неабмежаванаму колу чытачоў.
У судзе Вольга паведаміла, што накіравала ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім прынесла яму свае прабачэнні.
Па падліках праваабаронцаў у снежні 2023 г. была вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 24.08.2023:
6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Ягора абвінавацілі ў зрыве сцяга з крамы "Еўраопт" у ноч з 2 на 3 ліпеня. Як растлумачыў хлопец, ён быў п'яны, гуляў з сябрамі. Ён убачыў сцяг, ускочыў, схапіўся за дрэва. Флагшток нечакана зламаўся, яго рэшткі засталіся вісець на сцяне. Ён і яго сябры пакінулі месца здарэння. 3 ліпеня 2023 года Ягор быў затрыманы міліцыяй і змешчаны пад варту да суда. На судзе пракурор агучыў суму "шкоды" ад дзеянняў Жукава: 21 рубель.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.