Дар'я скончыла фармацэўтычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. А пасля адпрацоўвала ў адной з менскіх аптэк. Меркавана яе затрымалі разам з Алінай Будай .
Наталля была асуджаная ў жніўні 2023 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», і прыгаворана да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Вырак суда 31.08.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Інфармацыя пра затрыманне дзяўчыны з'явілася ў праўладных каналах, былі запісаныя “пакаяльныя” відэа, дзе затрыманых абвінавачвалі ў нелаяльным стаўленні да Лукашэнкі і негатыўным стаўленні да расейскіх вайскоўцаў.
У відэа сілавікоў дэманструюцца скрыншоты з яе інстаграма - на іх фота з пратэстаў. Таксама яе змушаюць сказаць, што яна зарэгістраваная ў “плане “Перамога””, але гэта, хутчэй за ўсё, не так, бо доказаў гэтаму не прыводзіцца.
Вядома, што супраць дзяўчыны завялі крымінальную справу.
Максіма затрымалі 16 жніўня 2023 года на трое сутак, затым ён быў вызвалены да суда пад даручальніцтва. Да затрымання працаваў на пуцявой машыннай станцыі нумар 117 "Жлобін-Паўночны".
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Калінічэнка, "дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе з іншымі асобамі прыкладна да 01 гадзіны 30 хвілін 10 жніўня 2020 года, стаялі на праезнай частцы вуліцы, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, пляскалі ў ладкі, гучна крычалі, свісталі, розныя лозунгі, дэманстратыўна-грэбліва, адкрыта адмаўляліся ад выканання вышэйназваных законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады".
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.