Ігар быў асуджаны ў лютым 2025 года па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім», і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 27.02.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вячаславу Папшо 39 гадоў, грамадзянін Літвы і жыў у Вільні. Верагодна, у Вячаслава беларускія карані, прынамсі, доўгі час ён цікавіўся падзеямі ў Беларусі. Свабодна валодае літоўскай і рускай мовамі, але таксама добра разумее беларускую.
У 2020 годзе ён пачаў прысвячаць свае відэа выключна беларускай тэме. Ён падтрымліваў беларусаў, якія выходзілі на пратэсты, расказваў пра палітвязняў і крытыкаваў розныя структуры. У апошні час гэтаму была прысвечана большая частка яго кантэнту.
Вячаслаў нечакана знік адусюль 29 ліпеня 2024 года. Пасля гэтага з ягонага канала знікла частка відэа, а з канала і чата ў тэлеграме выдалілі некаторых падпісчыкаў. 23 жніўня 2024 года ягоны канал «Жыве» быў унесены ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў.
Нядаўна стала вядома , што Вячаслаў паехаў у РБ і быў затрыманы.
У яго ёсць жонка беларуска і дачка.
17.11.2025 у Вячаслава пачаліся суды.
13.12.2025 года, да вынясення прыгавору, Вячаслаўбыў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла, і вывезены ў Літву.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.