Выпускнік гістарычнага факультэта БДУ. Пазней Манзуль прайшоў магістратуру (2012) і аспірантуру (2016), напісаўшы больш за 20 навуковых прац.
З 2017 года Манзуль працаваў у Нацыянальным архіве, дзе пазней стаў намеснікам загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і ў 2020 годзе быў прызнаны найлепшым архівістам Беларусі.
Сутнасць абвінавачанняў, як і прысуд, дакладна невядомыя. Аднак вядома , што пасля сакавіка 2025 года мужчыну звольнілі з Нацыянальнага архіва.
Характэрна, што 19 кастрычніка 2020 года Уладзімір зрабіў палітычны данос у міліцыю, паведаміўшы пра ўлётку з заклікам да ўсебеларускай забастоўкі, якую знайшоў на дошцы абвестак у пад'ездзе дома па вуліцы Алеся Бачылы. Наступствы ягонага ўчынку невядомыя.
Юрый — прадпрымальнік і адзін з каардынатараў штаба Віктара Бабарыка. Быў затрыманы 12 жніўня 2020 года па крымінальнай справе па артыкулах "масавыя беспарадкі" і "блакіраванне транспартных камунікацый". У сюжэце тэлеканала "Беларусь 1" яго прадставілі як арганізатара пратэстаў у мінскім мікрараёне Уручча.
Знаходзячыся за кратамі, ён быў адзіным вязнем, які даваў інтэрв'ю дзяржаўным СМІ з крытыкай апанентаў Лукашэнкі. 10 кастрычніка 2020 года Юрый прысутнічаў на сустрэчы палітвязняў з Лукашэнкам у СІЗА КДБ, а 11 кастрычніка быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.
Ігар быў затрыманы і асуджаны ў 2025 годзе па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля таго, як беларускія сілавікі атрымалі доступ да перапісак бота маніторынгавага праекта "Гаюн", куды карыстальнікі перадавалі інфармацыю аб перамяшчэннях расійскіх войскаў.
Пра Віктара вядома , што ён пасля заканчэння Рагачоўскай сярэдняй школы №3 працаваў міліцыянерам-кіроўцам групы затрымання ў мясцовым аддзеле Дэпартамента аховы МУС. Быў сябрам праўладнай моладзевай арганізацыі БРСМ. Праваабаронцы валодаюць інфармацыяй, што Віктара Антушэвіча затрымалі ў пачатку чэрвеня 2025 года.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.