Аляксей, выкладчык па плаванні, быў асуджаны за захоўванне гаручай сумесі, якую, паводле версіі абвінавачання, ён планаваў выкарыстоўваць для вырабу «кактэйлю Молатава».
Вызвалены ў снежні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
03.05.2021
У СІЗА стаяў на двух прафуліках, адзін з іх як схільны да экстрэмізму. З 21.04 пераведзены ў ПК-17 Шклоў
Іван, дырэктар канцэртнага агенцтва Horse&Vega, быў затрыманы і асуджаны за спробу спыніць машыну ДАІ, каб прадухіліць наезд на людзей падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Менску.
Вызвалены восенню 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксея затрымалі ў верасні 2020 года за ўдзел у Маршы справядлівасці, які адбыўся ў Гомелі, і прызначылі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней яго затрымалі паўторна ў межах крымінальнай справы і асудзілі за тое, што ён нібыта здзейсніў гвалт у дачыненні да інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі Паўла Шапавалава.
Вызвалены ў ліпені 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Арцём быў затрыманы і асуджаны за распыленне газавага балончыка ў бок сілавікоў у цывільным падчас пратэстнага нядзельнага маршу, які праходзіў 25 кастрычніка 2020 года ў Віцебску.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Арцём быў затрыманы, моцна збіты, а пазней асуджаны за пашкоджанне машыны жонкі міліцыянера ў Новай Баравой.
29 чэрвеня 2022 года палітвязень мусіў выйсці на волю, але замест гэтага быў пераарыштаваны. У ліпені таго ж года яго паўторна асудзілі за "абразу прадстаўніка ўлады" ў закрытым чаце, арганізаваным сілавікамі з мэтай правакацыі. Арцём не прызнаў сваю віну і на судзе заявіў, што новая крымінальная справа з'яўляецца помстай з боку начальніка калоніі №15 Аляксея Лазарэнкі, дзе ён падвяргаўся катаванням і збіццям.
Вызвалены ў траўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўген, работнік БМЗ, быў асуджаны за арганізацыю забастоўкі на прадпрыемстве, якая праходзіла 17 жніўня 2020 года ў Жлобіне.
У верасні 2021 года стала вядома, што Яўгену ў рамках памілавання змянілі меру стрымання на абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў ліпені 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 01.02.2021
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прыблізна 363 рубля кампенсацыі.
Іван быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 1 лістапада 2020 года ў Менску, і асуджаны на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. У верасні 2021 года стала вядома, што яго асудзілі паўторна, прызначыўшы 4 гады пазбаўлення волі.
Вызвалены ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
22.09.2021
Осужден по 328ч3 или 327ч1 на 4 года лишения свободы
27.06.2021
Недавно уехал на суд по другой статье, как мне известно дали 2.6 или 2.8 ограничения свободы
Вырак суда 03.02.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда дата невядомая
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Зміцер быў затрыманы і асуджаны за тое, што заступіў дарогу машынай камунальнай службы падчас паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Менску.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезены ва Украіну.
Уладзімір, аўтар YouTube-канала "Слуцк для жыцця", быў затрыманы ў маі 2020 года пасля сустрэчы з чытачамі "Краіна для жыцця" ў Магілёве. Ён адбываў 40 сутак адміністрацыйнага арышту, а затым быў узяты пад варту ў межах крымінальнай справы і асуджаны за «заклікі да парушэнняў грамадскага парадку» і абразу службовай асобы.
Вызвалены ў студзені 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.