- Аб'яднанні
- Рабочыя
Аляксандр быў асуджаны ў чэрвені 2021 года па артыкуле за абразу прадстаўніка ўлады — за каментар, пакінуты пад пастом у групе «Карнікі Беларусі» на адрас брэсцкага супрацоўніка міліцыі Шукайла. У сакавіку 2022 года яго паўторна асудзілі па тым жа артыкуле — за каментар на адрас інспектара прафілактыкі Нясвіжскага РАУС Таццяны Кульбіцкай.
Ілья быў асуджаны ў студзені 2021 года за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» на адрас Лукашэнкі.
- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
- Студэнты
Артур, студэнт, быў затрыманы 19 кастрычніка 2020 года на занятках у каледжы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіраванне дарогі ў мікрараёне Серабранка ў Мінску 13 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Артур быў вызвалены з-пад варты ў залі суда. На момант затрымання і ўзяцця пад варту ён быў непаўналетнім.
- Аб'яднанні
Алена, педыятр, была асуджаная за тое, што 10 жніўня 2020 года ўкусіла супрацоўніка міліцыі Віталя Крываноса, спрабуючы спыніць гвалт у дачыненні да свайго мужа. Яе абвінавацілі ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкоды ягонай законнай дзейнасці.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Мікалай быў затрыманы ў красавіку 2021 года па справе аб падзеях 18 кастрычніка 2020 года падчас "Партызанскага маршу" ў Мінску. Яго абвінавацілі па трох артыкулах КК: за ўдзел у масавых беспарадках, наўмыснае пашкоджанне маёмасці і пагрозу прымянення насілля ў адносінах да сілавікоў. Па версіі абвінавачання, ён кідаў камяні і асфальт у службовыя мікрааўтобусы з байцамі "Алмаза", прычыніўшы матэрыяльную шкоду. Пацярпелымі прызнаны 13 сілавікоў, але ў судзе выступілі толькі трое — у балаклавах і са змененымі імёнамі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лютым 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначанага судом.
Аляксандр быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту з боку сілавікоў, які праходзіў у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Менску на праспекце Пераможцаў. Яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і вызвалілі ў зале суда.
- Аб'яднанні
- Сфера паслуг
Міхаіл быў прызнаны вінаватым ва «пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі». Пацярпелы, супрацоўнік міліцыі Міцура, сцвярджаў, што 17 верасня 2020 года ў прадуктовай краме Міхаіл які нібыта «пільна глядзеў на яго і ўсміхаўся», пасля зняў яго на тэлефон і «пагражаў». Аднак сведкі, якія знаходзіліся побач, катэгарычна адмаўлялі факт пагроз. Міхаіла прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У ліпені 2022 года рэжым пакарання быў больш жорсткім, і яго перавялі ў калонію.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандр быў затрыманы ў бацькоў у Лунінцы 7 чэрвеня 2021 года, пасля чаго перавезены ў Мінск, затым — у Жодзіна, дзе яго ўзялі пад варту ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля шэсця ў Курапаты, якое прайшло 1 лістапада 2020 года ў Мінску. Праз два месяцы яго асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У лістападзе 2024 года ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Аляксандра адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Сяргей быў затрыманы ў траўні 2021 года па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў. У верасні 2021 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання і вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Выкладчыкі
Мікалай — філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры, у апошнія гады займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Быў затрыманы ў чэрвені 2021 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Раней, 10 жніўня 2020 года, яго ўжо затрымлівалі — пры гэтым затрыманні Мікалая жорстка збілі. Ён апынуўся ў бальніцы з чэрапна-мазгавой траўмай і правёў там два тыдні. Пазней яго двойчы выклікалі на допыты ў межах крымінальных справаў — па абвінавачваннях у абразе дзяржаўнага сцяга і ўдзеле ў масавых беспарадках.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Алег быў затрыманы ў чэрвені 2021 года і пазней асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Глеб — фігурант крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Падчас следства ён пакінуў краіну, а пры вяртанні ў Беларусь быў затрыманы пры спробе перасячы мяжу з Еўразвязам. У лістападзе 2021 года яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Данііл быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў траўні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
- Сілавікі
- Юрысты
Ігар — юрыст з Ліды. У 2020 годзе ён быў назіральнікам на выбарах, а пасля - дапамагаў пацярпелым і звольненым па палітычных прычынах. Яго затрымалі ў студзені 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі». Нагодай для завядзення справы стаў інцыдэнт, які адбыўся падчас самога затрымання Ігара.
У СІЗА ён трымаў галадоўку цягам 32 дзён. У чэрвені 2021 года Ігара асудзілі і прыгаварылі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
Па наяўных звестках, у папраўчай калоніі №1 на Ігара аказваўся моцны ціск, прымяняліся катаванні.
У жніўні 2022 года суд узмацніў жорсткасць пакарання, пасля чаго Ігара перавялі на турэмны рэжым.
Ён быў вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Барыс быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях жніўня 2020 года. Яго асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 9 жніўня 2020 года ў Гродне пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Барыса прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову, ён быў вызвалены з-пад варты ў зале суда да ўступлення прыгавору ў сілу.
Барыс характарызуецца як вельмі добры і спагадлівы чалавек, які заўжды дапамагае іншым і не можа нікому адмовіць.
Пакінуў Беларусь.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Барыса адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
