Жыхар Баранавічаў быў асуджаны па артыкуле "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" за тое, што, паводле абвінавачання, 10 жніўня 2020 года кінуў бутэльку з палаючай сумессю ў бок вайскоўца.
Жыхар Бялыніцкага раёна быў асуджаны за публікацыю ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».
Міхаіла асудзілі па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеях 1 лістапада 2020 года, калі ў Менску праходзіла шэсьце ў Курапаты. Яго абвінавацілі ў перакрыцці дарогі каля Парку Чалюскінцаў падчас акцыі, у выніку чаго быў нанесены ўрон «Мінсктрансу». Нягледзячы на тое, што раней Міхаіл ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па гэтым жа эпізодзе, яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
У 2023 годзе ў дачыненні да Міхаіла адбылося мінімум два судовыя пасяджэнні «аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Вынікі гэтых паседжанняў невядомыя.
Аляксандра асудзілі за каментар, пакінуты ў тэлеграм-канале "Брэст 97%" у адрас супрацоўніка МУС Паўла Тасоева, які той палічыў абразлівым.
Тэрмін адбывання пакарання ў выглядзе "хатняй хіміі" афіцыйна завяршыўся 19 сакавіка 2023 года. З 20 сакавіка Аляксандр быў пастаўлены на прафілактычны ўлік тэрмінам на два гады.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Марына, выкладчыца польскай і англійскай моў, была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Яе прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання, аднак у лістападзе 2021 года яна была пераведзена пад хатні арышт.
Вызвалена ў красавіку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Алена была асуджана ў снежні 2020 года за нанясенне надпісу "ЯНА З НАМІ" на будынку "Мінсккамунцепласеткі" і за "ўжыванне гвалту ў дачыненні да міліцыянта" пры затрыманні.
Па версіі абвінавачання, яна распыліла фарбуючае рэчыва з балончыка ў бок галавы, тулава і канечнасцяў супрацоўніка, а таксама абмяжоўвала яго перамяшчэнне, утрымліваючы за адзенне.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Андрэй, студэнт, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года падчас навучальных заняткаў і змешчаны ў СІЗА. На наступны дзень сілавікі прыйшлі ў інтэрнат, дзе ён пражываў, дапыталі ягоных суседзяў і канфіскавалі тэхніку.
Андрэю прад'явілі абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Па версіі следства, у жніўні 2020 года ён разам з іншымі ўдзельнікамі акцый пратэсту кідаў у бок міліцэйскіх машын часткі тратуарнай пліткі і іншыя прадметы.
Ён быў вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Зміцер быў асуджаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле за абразу Лукашэнкі. У яго двое дзяцей, ён пазбаўлены бацькоўскіх правоў і выплачвае аліменты. Зміцер прызнаў віну, аднак, нягледзячы на гэта, яго прысудзілі да пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Юрый быў асуджаны за тое, што, паводле абвінавачання, 9 жніўня 2020 года на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне, падчас акцыі пратэсту, публічна абражаў Лукашэнку, прыніжаючы тым самым яго гонар і годнасць. Яго прыгаварылі да пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Сяргей, галоўны бухгалтар, быў прызнаны вінаватым у тым, што 24 верасня 2020 года пакінуў абразлівы каментар пад фатаграфіяй камандзіра Гродзенскага АМАПу Віктара Краўцэвіча ў тэлеграм-чаце "Гродна для жыцця". Яго асудзілі па артыкуле "Знявага прадстаўніка ўлады".
Вызвалены ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
- Спартсмены
Генадзь, дзіцячы футбольны трэнер, быў звольнены адразу пасля затрымання. Яго асудзілі за каментар у групе Facebook на адрас супрацоўніка міліцыі Цімура Пахоменка. Паводле яго слоў, гэта была эмацыйная рэакцыя на відэа, дзе сілавікі білі дубінкамі затрыманых, якія стаялі ля сцяны.
Па падліках праваабаронцаў ён быў вызвалены ў ліпені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Юрый быў асуджаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле аб абразе Лукашэнкі. Нагодай для пераследу стаў ягоны тэлефонны зварот у міліцыю 3 верасня 2020 года — пасля смерці Генадзя Шутава, з якім Юрый быў асабіста знаёмы. Паводле яго слоў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён вырашыў выказацца наконт таго, што адбываецца, і патэлефанаваў па нумары 102.
У той самы дзень Юрый быў затрыманы. Пры затрыманні супрацоўнікі сілавых структур прымянілі да яго фізічную сілу, у выніку чаго ён атрымаў пераломы рэбраў і сківіцы. Таксама яму было прызначана адміністрацыйнае пакаранне — 7 сутак арышту. На судовым паседжанні ён паведаміў, што не звяртаўся з заявай аб факце збіцця, лічачы сябе «нявартым увагі» і дадаўшы, што «ведаў, за што атрымаў». Віну Юры прызнаў у поўным аб'ёме.
Вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўген быў асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 12 жніўня 2020 года ў цэнтры Ліды. Тады ля райвыканкама сабраліся гараджане і святары. Праз некаторы час сілавікі запатрабавалі разысціся, а затым пачаліся жорсткія затрыманні і здзекі з людзей. У адказ пратэстуючыя кінулі некалькі камянёў у міліцэйскі транспарт.
Па словах сведкаў, у гвалце ўдзельнічалі АМАПаўцы і мясцовыя міліцыянты. Яўгена пры затрыманні збілі, а затым абвінавацілі ва ўжыванні гвалту да супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме па хадайніцтве пракурора з-за "сакрэтных асоб" у справе.
- Аб'яднанні
- Рабочыя
Аляксандр быў асуджаны ў чэрвені 2021 года па артыкуле за абразу прадстаўніка ўлады — за каментар, пакінуты пад пастом у групе «Карнікі Беларусі» на адрас брэсцкага супрацоўніка міліцыі Шукайла. У сакавіку 2022 года яго паўторна асудзілі па тым жа артыкуле — за каментар на адрас інспектара прафілактыкі Нясвіжскага РАУС Таццяны Кульбіцкай.
Ілья быў асуджаны ў студзені 2021 года за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» на адрас Лукашэнкі.
