У ліпені 2021 года Алега прызналі вінаватым за ўдзел у акцыі пратэсту 13 верасня ў Мінску. З 9 верасня адбывае пакаранне.
07.03.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
Юнак вучыўся ў БНТУ, але быў адлічаны за свой учынак пасля 2 курса навучання. Працаваў у "Макдональдсе".
З матэрыялаў следства вядома, што Мінкевіч, 18 чэрвеня ў 20.30, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, сарваў дзяржаўны сцяг, які вісеў над пад'ездам у інтэрнаце, дзе Антон жыве, і тым самым выказаў грэблівае стаўленне да дзяржаўнай сімволікі і непавагу да грамадства.
штраф 150 базавых велічынь.
пад адной з пастоў у сацыяльных сетках Хлусевіч пакінула каментар з адзінага слова: “Твары”. За апошнія паўгода пенсіянерка з анкалагічным захворваннем (у яе лейкоз) перажыла ператрус, каля 10 допытаў, праверку ў адной крымінальнай справе і абвінавачанне ў іншай. Асуджаная паўторна за "абразу".
1,5 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
Як адзначаў Шчытнікаў падчас працэсу, ён ненаўмысна наехаў на аўтамабіль ДАІ, гэта адбылося пасля таго як закрычала ягоная жонка, якая сядзела побач: яна ўбачыла, як збіваюць чалавека каля дарогі. Ад нечаканасці вадзіцель Nissan наехаў на стаялы аўтамабіль ДАІ. Шчытнікава пасля затрымалі, і, паводле яго слоў, збілі ў Маскоўскім РУУС, з чэрапна-мазгавой траўмай яго даставілі ў ізалятар на Акрэсціна.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года.
Мікіта быў асуджаны па абвінавачанні ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 25 кастрычніка 2020 года ў Менску. Яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Вадзім быў затрыманы ў чэрвені 2021 года па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Крымінальную справу на яго завялі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі 25 кастрычніка і 1 лістапада 2020 года ў Менску. У верасні 2021 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання і вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Жыхар Гродна, затрыманы 31 мая 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яго абвінавачваюць у тым, што 10 жніўня 2020 года ён удзельнічаў у акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
| 29.04.2022 | 29.04.2022 года освободился по окончании срока из ИК 15 г. Могилёва |
1 год 2 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму.
Згодна з абвінавачаннем, мужчына меў намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады, у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. У адным з Telegram-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім, ён размясціў каментар у адрас міліцыянера аддзела ўнутраных спраў Бярозаўскага райвыканкама.
Інцыдэнт, за які асудзілі петрыкаўца, прадпрымальніка Дзмітрыя Ляўковіча, адбыўся ў лістападзе мінулага года, паведамляе "Палеская Вясна". Пасля такога жорсткага затрымання Зміцера Ляўковіча даставілі ў лякарню са страсеннем мозгу і мноствам гематам. Пасля таго як ён ачуўся, улады пасадзілі яго на 15 сутак за непадпарадкаванне міліцыянтам. Увесь тэрмін зняволення ён адбыў. У жніўні 2021 года пачаўся суд па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Міліцыянты, якія збілі Дзмітрыя, адчулі сябе абражанымі тым, што падчас збіцця ён крыкнуў "Адпусціце, п***ры!" . Дзмітрыю прысудзіў 2 гады абмежавання волі без накіравання .
15 сакавіка 2022 года суддзя Аношка разгледзеў яшчэ адну крымінальную справу супраць Дзмітрыя за абразу і прысудзіў пазбаўленні волі ў калоніі.
У лістападзе 2023 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пасля вызвалення на Зміцера працягнулі ціск, пагражалі ўстановай яшчэ адной крымінальнай справы. Таксама пагражалі ягонай сям'і.
1.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі
Эдуард пакінуў каментар у "Аднакласніках" пад выявай на старонцы Вольгі Карач. Малюнак, акрамя фота Вольніча, утрымліваў тэкст: "Гэты я спрытна прыціснуў да тратуара галаву мірнага дэманстранта падчас затрымання. Ігар Вольніч. Інспектар ДПС АДАІ РУУС г. Ганцавічы". Пад абразай : "Давайце дапаможам яму стаць знакамітым на ўсю краіну". Пад публікацыяй было 1788 каментароў.
Бараздзін напісаў каментар: "Сыкун у пагонах".
З самага пачатку судовага паседжання пракурор хадайнічаў, каб працэс зрабілі закрытым, каб не выдаваць звесткі, якія могуць прычыніць шкоду пацярпеламу супрацоўніку міліцыі, хаця пацярпелы ў суд так і не з'явіўся. Не з'явіўся таксама і сведка.
Пра пацярпелага вядома, што гэта супрацоўнік міліцыі з Бабруйска.
Высветлілася толькі тое, што абвінавачаны Патапенка ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” пакінуў абразлівы каментар пад фота з выявай бабруйскага міліцыянера.
2 гады абмежаванні свабоды.
8 верасня 2021 года суд Маладзечна і Маладзечанскага раёна вынес прысуд медбрату Цімошчане, які працуе гарадской паліклініцы і мае інваліднасць па зроку. Ён выступаў за паралімпійскую зборную Беларусі.
1,5 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, у перыяд з 18 жніўня па 1 верасня Гапонік публічна абразіла прадстаўніка ўлады, прапаршчыка роты АМАП Мінгарвыканкама Савіча ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, а менавіта – прадставіла яго ва зневажальным становішчы ў “Аднакласніках” на старонцы Пятра Зіневіча, апублікаваўшы каментар "Смерць", які палічылі абразлівым.
