фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Быў затрыманы 30 жніўня 2021 г., асуджаны на 15 сутак па арт. 19.1 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Але пасля арышту на волю не выйшаў, яго ўзялі пад варту па крымінальнай справе.
10.12.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) па прастастах у Гродне.
Вырак суда 22.11.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Затрымана 20 верасня па крымінальнай справе за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей устанавіла на магілу партрэт Лукашэнкі і адкрыла шампанскія. Пасля ІЧУ была адразу пераведзена ў СІЗА.
17.06.2022
По информации от друзей, суды по апелляции ожидаются не раньше августа.
Вырак суда 20.05.2022
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У Савецкім судзе Гомеля 9 снежня 2021 года быў вынесены прыгавор . Яўген быў прызнаны вінаватым. Суддзя Аляксандр Мохараў вынес прысуд: тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
12 красавіка 2022 года Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў справу Яўгена Маранца па абвінавачанні ў ч. 1 арт. 361-1. Суддзя Мікалай Доля вынес палітвязню новы прысуд: 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У лютым 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Згодна з абвінавачаннем, Сяргей меў намер на абразу прадстаўніка ўлады, у адзін з дзён у перыяд з 21 па 23 чэрвеня 2020 года знаходзіўся дома і з дапамогай ноўтбука пакінуў абразлівы каментар для публічнага агляду пад фатаграфіяй інспектара ДАІ Ганцавіцкага райвыканкама Ігара Вольніча. старонцы Вольгі Карач у “Аднакласніках”. Ён напісаў слова "чмо". Суд прызначыў кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелага ў памеры 1000 рублёў.
Паводле абвінавачання, Наталля ў канцы 2020 года размясціла на адным з тэлеграм-каналаў абразлівы каментар пад фатаграфіяй мужчыны з тэкстам, дзе было пазначана, што ён - участковы інспектар Светлагорскага РАУС і займаецца палітычным пераследам пратэстоўцаў, ілжэсведчыць у судзе. І такім чынам, паводле пракурора, абвінавачаная публічна абразіла прадстаўніка ўлады непрыстойным і негатыўным каментаром. Акрамя тэрміна Наталлі прысудзілі 700 руб кампенсацыі маральнай шкоды.
24.11.2021г. абласным судом задаволены пратэст пратукатуры з заменай тэрміну пакарання на 2 гады абмежавання волі з адпраўкай у ВУАТ.
У пачатку снежня 2023 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У сувязі з новым пераследам па палітычных матывах напярэдадні вызвалення, была вымушана пакінуць РБ.
04.12.2021
ИУОТ № 51 г. Минск с 02.12.2021г.
Вырак суда 06.10.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Жыхар Магілёва. У адной з сацыяльных сетак ён пакінуў каментар "Ну, рыхтуйся, пад*р" у дачыненні да супрацоўніка міліцыі з Мінска. За гэта супраць Гарунова завялі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК). Адразу пасля гэтага яму прапаноўвалі звольніцца — ён працаваў на "Магілёўхімвалакно".
Згодна з абвінавачаннем, ён, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, 8 чэрвеня 2021 года пакінуў надпіс "Жыве Беларусь" фарбай чорнага. колеру на прыпынку ў вёсцы Лецяшын Клецкага раёна. Велічыня літар склала каля 30 сантыметраў, сума нанесенай шкоды — 147 рублёў 79 капеек. Надпіс на прыпынку зафарбавалі на наступны дзень, 9 чэрвеня. Сяргей Цімахай раней ніколі не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Выхоўвае траіх дзяцей. Працуе на "Беларускай чыгунцы" ўжо 25 гадоў і за гэты час не зафіксавана ніводнага парушэння працоўнай дысцыпліны. У 2012 годзе абвінавачанаму была аб'яўлена падзяка міністра.
7 кастрычніка 2021 года абвясцілі прысуд Святлане Бараноўскай, якой ставілася ў віну абраза прадстаўнікоў улады — дзевяці супрацоўніц АМАП. Згодна з абвінавачаннем, 1 сакавіка 2021 года пакінула каментар пад фатаграфіяй дзевяці супрацоўніц АМАП, размешчанай у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі", наступнага зместу: “Вось мразі”.
Затрымана 14 снежня 2021 года з дачкой па арт. 342 КК РБ.
Кузьмянкова затрымалі першы раз 13 ліпеня, затым, да суда — 21 ліпеня 2021 года. Яго судзяць за ўдзел у маршах 9 жніўня і 6 верасня 2020 года. У цэнтры горада на адным з маршаў атрымаў раненне ад гумовай кулі.
Па падліках праваабаронцаў восенню 2022 года цалкам адбыў пакаранне.
Вырак суда 08.10.2021:
1, 5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.