Вядома, што Валерыя дома затрымалі супрацоўнікі КДБ, а ў тэлефоне знайшлі каментар, які кваліфікавалі па ч. 1 арт. 130 КК РБ. У чым канкрэтна абвінавацілі Валерыя па ч. 1 арт. 209 невядома. Валерый мае першую групу інваліднасці. Згодна з "спісам экстрэмістаў" МУС ад 28.10.22, судзімасць пагашана.
Галіну абвінавацілі ў тым, што 18 лютага 2022 года яна прыехала з Менска ў Магілёў, дзе на прыпынках грамадскага транспарту расклеіла тэксты і выявы "з загадзя несапраўднымі сведчаннямі, якія зневажаюць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы, спалучаныя з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве".
25.05.2024 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксей быў асуджаны за паведамленні ў чаце "Гродна для жыцця" з заклікамі да акцый прамога дзеяння, а таксама за інструкцыі па вырабе кактэйляў Молатава. На судзе ён прызнаў віну, але адмовіўся даваць паказанні.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.