Сцяпану з Новалукомля 23 гады. Ён абвінавачваўся ў тым, што ў сакавіку гэтага года "зрабіў экстрэмісцкія надпісы на трубаправодзе Лукомскай ДРЭС", а яшчэ праз два месяцы; "нанёс на паверхню артылерыйскай гарматы, устаноўленай на тэрыторыі воінскага пахавання ў вёсцы Старыя Лаўкі Чашніцкага раёна, выявы бел-чырвона-белага і сіне-жоўтага сцягоў".
Вырак суда 26.08.2022
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Быў кіраўніком і галоўным трэнерам філіяла клуба кікбоксінга і тайландскага бокса «Патрыёт» у Барысаве.
Асуджаны на 2 месяцы арышту за размяшчэнне 17 жніўня 2020 года ў сацсетцы Вконтакте карыкатуры на Лукашэнку А.Г., якая нібыта "па сваім сэнсавым змесце адлюстроўвала негатыўную ацэнку асобы" Лукашэнкі А.Г., а таксама "вострую крытыку грамадска-палітычнай сітуацыі, якая склалася ". На думку эксперта, які праводзіў " судовую культуралагічную экспертызу" карыкатура дыскрэдытавала дзяржаўную ўладу ў асобе Лукашэнкі А.Г.
Пасля выхаду на волю Мікалая прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў маі 2023 года за захоўванне на старонцы ў сацсетцы Аднакласнікі публікацыі Белсата. Віну Мікалай не прызнаў. Быў асуджаны на 10 сутак арышту.
Паводле версіі абвінавачання , Аляксандр з мая па лістапад 2021 года "размяшчаў на розных рэсурсах у сетцы Інтэрнэт абразлівыя каментарыі ў адрас Лукашэнкі".
Таксама мужчына пакінуў абразлівыя тэксты ў ненарматыўнай форме ў дачыненні да старшыні Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь Івана Церцеля, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Людмілы Ярмошынай, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, міністраў замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, а таксама пракурорскага работніка.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў канцы траўня 2025 года.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.