Затрыманы за 2 каментары ў сацсетках "Аднакласнікі" і на тэлеграм-канале "Баста" ў дачыненні да прэзідэнта. На судзе віну прызнаў.
Увесну 2024 вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін, пакарання, прызначаны судом.
31 кастрычніка 2024 года Аляксандра будуць зноў судзіць - у судзе Віцебскага раёна.Цяпер мужчынуабвінавачваюць у"распаўсюдзеэкстрэмісцкіхматэрыялаў " ( ч.2 арт.19.11 КаАП).СправуразглядаеМіхаілЗубеня .
ПрозвішчаАляксандра зноў з'явіласяў раскладзе суда Віцебскага раёна - 12 снежня яго справу за "распаўсюджванне экстрэмізму" будзе разглядаць Таццяна Лабацкая.
Вырак суда 16.11.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Падчас судовага следства ўстаноўлена, што абвінавачаны, быўшы падпісаным на экстрэмісцкія і дэструктыўныя Telegram-каналы і чаты, у кастрычніку 2020 года ў адным з іх пад фатаграфіяй Лукашэнкі А.Г. размясціў абразлівы каментар.
Ён жа з кастрычніка 2020 года па лістапад 2021 года пакінуў абразлівыя каментарыі ў ненарматыўнай форме ў адрас супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і суддзі, чым "публічна абразіў прадстаўнікоў улады, паспрабаваў падарваць прэстыж кіраўніцкай дзейнасці ў дзяржаве".
Вырак суда 21.09.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 100 базавых велічынь штрафу.
37-гадовую ўраджэнку Баранавічаў затрымалі 22 жніўня 2022 года на вакзале, калі яна ў чарговы раз прыехала ў Беларусь з Андоры, па паведамленнях праўладных каналаў. У відэа сама Вольга распавяла, што ў жніўні 2020 года палічыла, што выбары былі сфальсіфікаваныя. У Instagram падпісалася на старонку "Nexta", адкуль рабіла скрыншоты і выкладвала на сваёй старонцы, рабіла каментары.
Сяргея затрымалі ў снежні 2021 года за распаўсюд "пратэстных" газет, але падчас следства колькасць артыкулаў Крымінальнага кодэкса, паводле якіх яго абвінавачвалі, вырасла да пяці. На судзе справу накіроўвалі на дадатковае следства, падчас якога Сяргея ўключылі ў пералік "тэрарыстаў".
У снежні 2022 года яго асудзілі па шэрагу крымінальных артыкулаў, уключаючы "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Кацярына была затрымана ў пачатку верасня 2022 года разам з мужам за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга і сцяга Украіны на фасадзе шматпавярховага дома ў Менску па абвінавачванні ў хуліганстве.
Праз два тыдні пасля іх затрымання Міністэрства ўнутраных спраў прызнала экстрэмісцкім фармаваннем канал у дадатку Zello, праз які мінчукі каардынавалі акцыю.
У красавіку 2023 года Кацярыну прызналі вінаватай па артыкулах "стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.