Абвінавачваецца ў падрыхтоўцы тэрактаў у Чыжоўцы і ў вайсковай часці ў Печах напярэдадні Дня Волі ў 2021 годзе.
Дзеянні, якія сілавікі яму прыпісваюць, сталі падставай для ўключэння Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Антона Матолькі і ўдзельнікаў ініцыятывы былых сілавікоў. у спіс тэрарыстаў і ўстановы ў дачыненні да іх крымінальнай справы за падрыхтоўку акта тэрарызму.
Супраць Вячаслава была ўзбуджаная справа за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" па арт. 411 КК. 10 лютага 2023 г. адбыўся суд. Прызначылі год пазбаўлення волі.
Вячаслава судзілі 23.08.2023 года паводле ч. 2 арт. 411 КК у Горках і прызначылі да агульнага тэрміну яшчэ два гады пазбаўлення волі, па сукупнасці пакаранняў неадбытай часткі на момант суда (20 гадоў і 5 месяцаў) і новага пакарання (2 гады) яму засталося адбыць з моманту трэцяга суда яшчэ 22 гады 5 месяцаў.
7 жніўня 2024 года мазырскі суддзя Анатоль Стральчанка будзе праводзіць чарговы суд па арт.411 над Вячаславам.
Суддзя Анатоль Стрэльчанка 20 жніўня агучыў прысуд : 2 гады пазбаўлення волі. Вядома, што ў выніку прымянення іншага артыкула КК дадатковы тэрмін палітвязню склаў 1 год і 10 месяцаў.
Па стане на лета 2026 г. Вячаслаў у турме № 1.
Агульны тэрмін пакарання на ліпень 2026 года, з улікам ужо адбытага і новых судоў - 26 гадоў і 10 месяцаў.
Вырак суда 30.05.2022
22 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Вырак суда 10.02.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Вырак суда 23.08.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Вырак суда 07.08.2024
1 год 10 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.