Уладзіслаў, блогер, паэт і пісьменнік, быў затрыманы ў красавіку 2021 года і праз год асуджаны па артыкуле аб махлярстве — за тое, што ў 2015-2016 гадах паабяцаў больш за 100 людзям удзел у першых у Беларусі рэаліці-шоў, але не выканаў абяцанне. Яго таксама прызналі вінаватым ва ўдзеле ў трох Маршах 2020 года і арганізацыі пратэстаў праз Instagram. Сам Уладзіслаў прызнаў толькі ўдзел у мітынгах.
У кастрычніку 2022 года яго зноў асудзілі — за абразу Лукашэнкі ў вершаванай форме, уключанай у апеляцыйную скаргу на прысуд.
На партале інтэрнэт-крамы Ridero.ru пад псеўданімам Улад Савін прадстаўлены яго кнігі — аповесць «Амбідэкстр» і зборнік вершаў «Паэзія Навылёт», даступныя ў друкаваным і электронным выглядзе.
22.12.2022
В недалеком прошлом переплыл Гибралтарский пролив, активно увлекается спортом. Любит искусство, в особенности художника Винсента Ван Гога, Это человек с сильным характером, эмпатичный, готовый прийти на помощь к не только близким, но и к незнакомым людям.
8 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.