Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Людзі з інваліднасцю
Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 4
У зняволенні: 1220 дзён
Родны горад: Баранавічы
Дзень народзінаў 28.05.1960
Адрас для лістоў: Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Людзі з інваліднасцю
Даслаць інфармацыю

Уладзімір, актывіст і краязнаўца з Баранавіч, які мае інваліднасць другой групы - у яго адна нага. Затрыманы 30 снежня 2020 года па "справе Аўтуховіча" пад абвінавачаннем у "падрыхтоўцы тэракту". Першы суд адбыўся ў маі 2021 года, дзе яго асудзілі па артыкуле 366 КК за гвалт у дачыненні да службовай асобы. Уладзіміра прыгаварылі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Разгляд "справы Аўтуховіча" пачаўся 18 мая 2022 года. Падчас суда Уладзіміра неаднаразова выдалялі з паседжанняў і адпраўлялі ў карцэр. На адным з чэрвеньскіх пасяджэнняў яго змясцілі ў клетку ў адных трусах, рукі прышпілілі кайданкамі да рашоткі ў расцяжцы. У адказ Уладзімір аб'явіў галадоўку, якую трымаў 11 дзён. Па гэтай справе быў асуджаны паводле артыкулаў 285 і 357 КК РБ на 18 гадоў пазбаўлення волі.

У сярэдзіне снежня 2022 года стала вядома, што Уладзіміру прад'явілі новае абвінавачанне ў абразе пракурора Людмілы Герасіменкі, якая прадстаўляла абвінавачанне па "справе Аўтуховіча" па артыкуле 369 КК РБ, і дадалі тэрмін на 2.5 гады пазбаўлення волі.

У кастрычніку 2023 года пераведзены на турэмны рэжым на 3 гады.

Вырак суда 17.04.2023:

(1) 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

(2) 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і 800 базавых велічыняў штрафу (25 600 рублёў);

(3) 2.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

шляхам частковага складання: 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Хто яшчэ знаходзіцца ў Тюрьма-4
Акцыі падтрымкі:
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0