Васіль Іванавіч Дземідовіч
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Пенсіянеры
Васіль Іванавіч Дземідовіч
Адправіць ліст Банк лістоў 3
Родны горад: Нясвіж
Дзень народзінаў 15.04.1952
Адрас для лістоў: СІЗА-3, Гомель, вул. Кніжная 1А, 246003
  • Аб'яднанні
  • Пенсіянеры
Даслаць інфармацыю

Раней прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.

Паводле даных следства, Васіль з верасня 2021 года па студзень 2022 года размяшчаў у дэструктыўных Telegram-каналах паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады, у тым ліку вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь.

Таксама ён выказваў пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэм, пры гэтым публічна прыніжаючы іх гонар і годнасць. Акрамя таго, мужчына заклікаў грамадзян да дзеянняў, накіраваных на арганізацыю масавых беспарадкаў. У экстрэмісцкіх Telegram-каналах ён шукаў людзей, гатовых здзяйсняць "злачынствы", аднак не давёў свой намер да канца, паколькі быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

З абвінавачанага на карысць пацярпелых таксама спагнана грашовая кампенсацыя маральнай шкоды на агульную суму 32 000 беларускіх рублёў.

31 студзеня 2023 г. у Дзяржынску пачаўся чарговы суд над пенсіянерам. На гэты раз яго абвінавацілі па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

13.02.2023 быў агучаны другі прысуд.

У судзе Драгічынскага раёна 23 сакавіка 2023 г. пачалі разглядаць справу палітвязня па арт. 369 КК РБ Васіля Дземідовіча змясцілі ў драгічынскі ІЧУ.

У красавіку палітвязня перавялі ў гомельскі СІЗА-3. У судзе Савецкага раёна Гомеля 20 красавіка 2023 года пачалі разглядаць чарговую справу пенсіянера. Яму інкрымінуецца арт. 369 КК РБ і арт. 391 КК РБ. 2 траўня быў вынесены чарговы прысуд.

5 траўня пачаўся новы суд над Васілём па арт.369 КК РБ.

Вырак суда:

1) 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

2) 1 год зняволення са штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.

Шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго прыгаварылі да 6,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

3) 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі.

Шляхам частковага складання канчаткова пенсіянеру прызначылі 7 год пазбаўлення волі.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Хто яшчэ знаходзіцца ў СИЗО-3
Акцыі падтрымкі:
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0