Аксана Дзячук нарадзілася ў 1998 годзе ў Марыупалі. Увесну 2022 года, калі расейскія войскі штурмавалі горад, яна спрабавала знайсці ў лакальных чатах маці - настаўніцу Наталлю Яўстаф'еўну, з якой больш чым на месяц знікла сувязь.
Кватэра сям'і была знішчана, а маці пазбавілася жылля. Сама Аксана тады змагла выехаць на Валынь (у Турыйск і Ковель). Увосень 2023 года дзяўчына пераехала ў Польшчу разам са сваім хлопцам-беларусам. Яны пасяліліся ў горадзе Зялёна-Гура, дзе Аксана ўладкавалася працаваць на склад. У канцы 2025 года Дзячук дзялілася сваім расчараваннем з-за нявырашаных бытавых спраў і хвароб: «Захварэла, не вырашыла пытанне з працай і цяпер, здаецца, давядзецца вяртацца ў родны горад. Не зрабіла і паловы таго, што хацела».
У пачатку 2026 года Дзячук паехала ў Беларусь - ці праз Беларусь, - але трапіла ў СІЗА.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.