Міхаіл — дацэнт, кандыдат тэхнічных навук, аўтар манаграфій і распрацовак, першым у Беларусі зарэгістраваў аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве. Кіраваў лабараторыяй у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, якая займалася вадароднымі тэхналогіямі.
У 2006 годзе цікавасць да яго працы праявіў КДБ. Пасля адмовы супрацоўнічаць з органамі Міхаіла абвінавацілі ў “крадзяжы праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі” і ў 2007 годзе прыгаварылі да 5 гадоў калоніі.
Пасля вызвалення ён заняўся праваабарончай дзейнасцю: увайшоў у арганізацыю "Платформа", пазней стаў сузаснавальнікам "Платформы Інавейшн". Паўторна быў затрыманы ў жніўні 2014 года, праз тыдзень пасля абвяшчэння прысуду ў дачыненні да дырэктара ПКПУ "Платформа Інавейшн" Андрэя Бандарэнкі. У 2015 годзе Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым па некалькіх артыкулах — разгалашэнне службовай таямніцы, незаконныя сродкі для збору інфармацыі, дача хабару — і прыгаварыў да пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. У кастрычніку таго ж года Вярхоўны суд узмацніў пакаранне на паўгода.
Вызвалены ў лютым 2021 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
23 студзеня 2024 года Міхаіла зноў затрымалі, пры ператрусе і допытах да яго прымянялі гвалт. Пасля выхаду з ізалятара ён пакінуў Беларусь.
Вырак суда 10.07.2015
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Апеляцыя 23.10.2015
6 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.