Іван Сяргеевіч Ліхлат
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
  • Бацькі непаўнагадовых
Іван Сяргеевіч Ліхлат
Палітвязні
Банк лістоў 2
У зняволенні: 1122 дня
Родны горад: Славута, Украіна
Дзень народзінаў: 06.08.1992
Колькасць дзяцей: 3 дзіцяці
Адрас для лістоў: Няма інфармацыі
Я даслаў!
< 10
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Украінец, які жыве ў Беларусі з 2013 года. У 2012-2013 годзе Іван праходзіў службу ў разведвальных падраздзяленнях ВСУ, сцвярджае БелТА. Следства лічыць, што ў студзені гэтага года Ліхалат выйшаў на сувязь з СБУ, дзе яму даручылі ўзарваць чыгуначныя пуці. Да задання ён прыцягнуў двух гродзенцаў, якія валодалі прафесійнымі навыкамі мінна-выбухной справы. Пухальскага затрымалі, калі ён забраў са схованкі ў Кобрынскім раёне выбуховае прыстасаванне і перавёз яго ў Талачынскі раён. Ліхалат і Бародзіч былі затрыманы ў Гродне.

Падчас знаходжаньня ў СІЗА КДБ Іван моцна схуднеў. Псіхіятр прапісаў яму прэпараты для паляпшэння сну і самаадчування, а таксама, каб знізіць трывожнасць. У яго былі болі ў назе , ён мае там металічны сустаў , а таксама ў яго балела галава з-за атрыманых кантузій. Пры гэтым спальнае месца ў яго было наверсе, што прыносіла дадатковыя праблемы. Падчас следства, каля дзевяці месяцаў , палітвязня ўтрымлівалі ў "гумцы ": гэта спецыяльная камера, у якой гумовыя сцены, адна лямпачка і больш нічога. Івана моцна збівалі следчыя . Вядома , што пару разоў да яго прыходзілі з украінскай амбасады, але не змаглі дапамагчы. Лісты ад родных зняволенаму не перадавалі , таксама ў яго не было магчымасці набываць прадукты і рэчы ў турэмнай краме. Іван вельмі сумуе па сваіх дзецях.

Прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым суд вызначыў Івану адбываць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў турме на працягу першых трох гадоў.

6 верасня 2026 г. Івана этапавалі ў калонію, у якую - пакуль невядома.

Вырак суда 18.12.2024
20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму (з іх 3 гады турэмнага рэжыму).
Апеляцыя дата невядомая
прысуд пакінуты без змены.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0