Непаўналетні фігурант справы аб масавых беспарадках, узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня. Абвінавачваецца ў тым, што зламаў дрэва і кінуў у міліцыянераў алюмініевы слоік з-пад энергетыка. Пра слоік на судзе Ілля на прамое пытанне, ці магла яна даляцець да праваахоўнікаў, сказаў што магла. Аднак канкрэтны міліцыянт, у каго даляцеў слоік, дзяржабвінавачаннем не называецца. І з міліцыянтаў ніхто Бохона ў судзе не пазнаў. Момант са спробай зламаць Боханам дрэва трапіў на відэа, якое ёсць у матэрыялах справы. Але ў зале суда супрацоўнік зелянбуда растлумачыў, што дрэва выжыла, не зламалася. Тым не менш, яго арганізацыя падрыхтавала пазоў, кошт дрэва ацэнены бухгалтэрыяй у 117 бел. рублёў.
Па падліках праваабаронцаў у канцы сакавіка 2024 года вызвалены , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання прызначаны судом.
Вырак суда:
3, 5 гады калоніі агульнага рэжыму
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.