Генрых Агееў
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 2
У зняволенні: ~662 дня
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 15.09.1994
Адрас для лістоў: Галоўпаштамт, а\с 8, Мінск 220050
Даслаць інфармацыю

Паводле звестак на старонцы Генрыха на Linkedin, у 2016 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтага чатыры гады прапрацаваў ва Унутраных войсках Беларусі і ў жніўні 2020 года звольніўся.

Па словах аднакамерніка Генрыха, затрыманне адбылося ў лютым 2024 года на крымскім мосце, калі мужчына ўжо вяртаўся ў Беларусь. Як расказваў сам Агееў, ён з'яўляецца фігурантам "справы BYPOL". Яго вінавацяць у тым, што ён ездзіў у Крым па заданні былога супрацоўніка ГУБАЗіК, прадстаўніка ініцыятывы Аляксандра Азарава (Азараў гэта адмаўляе ) Дакладныя мэты паездак невядомыя.

Прыкладна з лютага па верасень 2024 года Агеева ўтрымлівалі ў СІЗА Сімферопаля на спецыяльным паверсе ад ФСБ у СІЗА, дзе няма ніякіх правілаў. На гэтым паверсе ўсе сядзяць без следчых дзеянняў, у сваім адзенні, без перадач і лістоў гадамі. Дзевяць месяцаў, што ён там правёў, нікуды не зачыліся. Родныя думалі, што памёр. Пасля гэтага яго экстрадавалі ў Беларусь.

На радзіму беларуса везлі суткі з мяшком на галаве, расказвае былы сукамернік. За ўвесь шлях яму ні разу не далі схадзіць у прыбіральню. Мужчыну абвінавачваюць адразу па некалькіх артыкулах, у тым ліку "здрада дзяржаве" (арт. 356 КК) і "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі" (арт. 290–5 КК) за сувязь з арганізацыяй BYPOL, якая ў Беларусі прызнана "тэрарыстычнай".

Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0