Генадзь Фёдаравіч Васілюк
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 2
У зняволенні: 148 дзён
Родны горад: Брэст
Дзень народзінаў 23.10.1966
Адрас для лістоў: СІЗА-7, Брэст, вул. Савецкіх Памежнікаў 37, 224030
Даслаць інфармацыю

15 верасня 2023 года 57-гадоваму Генадзю Васілюку прызначылі штраф за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". У Генадзя на старонцы ў "Аднакласніках" знайшлі падпіскі на "экстрэмісцкія" матэрыялы. Акрамя гэтага, Васілюка звольнілі з лакаматыўнага дэпо "па дамове бакоў".

Сёмага снежня 2023 года Генадзя затрымалі ў межах крымінальнай справы за "паклёп на Лукашэнку" (ч. 1 арт. 367 КК) і змясцілі пад варту ў СІЗА. Справу разглядалі 22 і 26 лютага 2024 года.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 8, 9 і 17 чэрвеня 2022 года паставіў рэакцыю "клас" у сацсетцы "Аднакласнікі" пад трыма відэаролікамі з удзелам эканаміста Яраслава Раманчука.

Генадзь прызнаў віну і паведаміў, што ў названыя дні чэрвеня ён ездзіў на вёску ў Жабінкаўскім раёне, што пацвярджае выпіска ад мабільнага аператара. Мужчына карыстаецца кнопкавым тэлефонам, таму ў вёсцы ён не мог заходзіць у "Аднакласнікі".

Пракурор Ягор Кронда палічыў віну Генадзя цалкам даказанай і запытаў для яго адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дакладны прысуд невядомы.

Вырак суда 24.01.2024:

невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Акцыі падтрымкі:
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0