Алена Мікалаеўна Лазарчык
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Актывістка «Еўрапейскай Беларусі», была затрыманая 30 снежня 2021 года па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
7 студзеня 2022 года жанчыну перавялі ў СІЗА.
У Алены ёсць маленькі сын.
У студзені 2023 г. Алену перавялі ў гомельскую жаночую калонію № 4 . Да палітвязня доўгі час не можа патрапіць адвакат, яе змяшчалі ў СІЗА.
У кастрычніку 2023 г. стала вядома, што для Алены ў жніўні не прынялі перадачу. Гэта, хутчэй за ўсё, сведчыць аб тым, што яе пазбавілі перадач. Апошні ліст ад Алены прыйшоў у пачатку верасня, з тых часоў лістоў ад яе няма. З моманту пераводу Лазарчык у калонію ні разу не быў атрыманы дазвол ад адміністрацыі ўстановы на сустрэчу з адвакатам. Што зараз адбываецца з Аленай, у якім яна стане - невядома. Алена ў калоніі адчувае праблемы з зубамі, яна схуднела.
У сярэдзіне лістапада 2023 года праваабаронцам стала вядома, што Алену зноў змяшчалі ў ШІЗА.
Па сведчаннях былой палітвязні, Алена адсядзела больш за 90 сутак у ШІЗА, больш за 60 дзён у ПКТ .
Увесну 2025 г. Алену асудзілі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначылі яшчэ паўтара гады калоніі ў дадатак да васьмі гадоў зняволення. Калі быў вынесены прыгавор, невядома. Вядома, што на судзе Алена адмовілася ад паслугаў адваката.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Датычныя да рэпрэсій
