Паводле матэрыялаў абвінавачання , Артур Панчанка, “дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе асоб прыкладна з 21 гадзіны 9 жніўня да 1 гадзіны 30 хвілін 10 жніўня 2020 года, “стаяў на праезнай частцы аўтамабільнай дарогі, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, пляскаў у ладкі, гучна крычаў, свістаў, выкрыкваў розныя лозунгі, пры гэтым адмаўляўся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады”.
У Жлобіне, як сцвярджае следства, у дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года каля 22 гадзін у раёне гарадской плошчы сабраўся агрэсіўна настроены натоўп у колькасці больш за 1000 чалавек.
Артур служыў па кантракце ў вайсковай часці на пасадзе старшага пажарнага ратавальніка ваеннай каманды супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ у Жлобіне.
Вырак суда 05.09.2023:
3 месяцы арышту на гаўптвахце
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.