Андрэй Уладзіміравіч Навіцкі
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 5
У зняволенні: 1744 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 10.01.1981
Адрас для лістоў: ПК-20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, д.70
Даслаць інфармацыю

Андрэй быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» і «абраза Лукашэнкі».

У верасні 2021 года яго прызналі вінаватым за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту 2020 года ў Мінску, абразу Лукашэнкі на YouTube, а таксама за набыццё, захоўванне і перавозку сыпучага рэчыва без апавяшчэння ўпаўнаважаных органаў.

У чэрвені 2022 года ў дачыненні да Андрэя адбылося судовае паседжанне па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», па выніках якога тэрмін пазбаўлення волі быў павялічаны, а рэжым узмоцнены.

У студзені 2023 года адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па артыкуле аб «непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі». У выніку агульны тэрмін пакарання склаў сем гадоў пазбаўлення волі.

З красавіка 2024 года і па стане на пачатак снежня таго ж года родныя нічога не ведаюць пра Андрэя. На іх запыт у адміністрацыю калоніі быў атрыманы фармальны адказ аб тым, што ён нібыта сам усё паведаміць «праз перапіску», аднак лістоў ад яго не паступае.

Вырак суда 30.09.2021
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прыблізна 392 рубля кампенсацыі.
Вырак суда 13.06.2022
4 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Вырак суда 17.01.2023
1 год 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0