Андрэй Аляксеевіч Бурак
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 2
У зняволенні: 353 дня
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў 10.07.1972
Адрас для лістоў: ВК №1, 211440, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Даслаць інфармацыю

Кіроўца-дальнабойшчык. Мужчыну першапачаткова абвінавачвалі ў хуліганстве (ч. 3 арт. 339 КК) і стварэнні экстрэмісцкага фармавання, альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Мінскі гарадскі суд завяршыў 29 лютага 2024 года разгляд крымінальнай справы. Бурака прызналі вінаватым і прызначылі яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў па ч. 3 арт. 361-1 КК. Абвінавачанне ў хуліганстве было знята.

Паводле следства , увечары 11 мая 2023 года на аўтадарозе М-5 «Мінск-Гомель» паблізу вёскі Ясень, што каля Бабруйска, "кіроўца аўтамабіля DAF, які праязджаў міма спыненай ваеннай транспартнай калоны, зрабіў падрыў неўстаноўленай прылады, самастойна вырабленай з піратэхнічных вырабаў. яго ў бок вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі, а потым паспрабаваў уцячы.

Аднак падчас пераследу яго аўтамабіль быў блакіраваны вайскоўцамі, а ён сам-затрыманы".

Устаноўлена, што ў кабіне аўтамабіля была налеплена "экстрэмісцкая" сімволіка, а ў мабільным тэлефоне - некалькі падпісак на радыкальныя каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, у тым ліку і на план "перамога".

Вырак суда:

5 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Хто яшчэ знаходзіцца ў ИК-1
Акцыі падтрымкі:
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0