Анатоль Парахневіч
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
У Альковічах ксёндз Анатоль служыць з 2007 года, да гэтага служыў у Ракаве і Заслаўі, а вучыўся ў польскім Беластоку. Летась ён адзначыў 30-годдзе святарскага пасвячэння - як і арцыбіскуп Іосіф Станеўскі.
Быў затрыманы ў сярэдзіне сакавіка 2026 года. У Ксяндза Анатоля няма родных і блізкіх, таму нешта даведацца пра яго няма ў каго, акрамя біскупаў.
У канцы красавіка 2026 года стала вядома , што Анатоль у следчым ізалятары перанёс перанёс інфаркт і застаецца ў цяжкім стане.
Таксама, наколькі вядома беларускім вернікам, ксяндза абвінавачваюць у "здрады дзяржаве". У чым канкрэтна - інфармацыі няма. Мяркуецца, што святара трымаюць у СІЗА КДБ. Арыштоўваць яго прыязджалі невядомыя людзі ў масках на некалькіх машынах, ягоны дом апячаталі.
На фоне адсутнасці якой-небудзь афіцыйнай інфармацыі, сярод каталіцкіх вернікаў Беларусі з'явілася версія адносна таго, што стала верагоднай падставай для арышту святара ў Вілейскім раёне. Супаставіўшы некаторыя факты, пра якія даведаліся вернікі, яны зрабілі выснову, што ксяндза Анатоля Парахневіча маглі абвінаваціць у дапамозе ў справе захавання памяці грамадзянаў Польшчы, якія загінулі ў ранейшыя гады на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Праз увесь свой святарскі шлях 65-гадовы ксёндз служыў у рэгіёне, які ў першую палову ХХ стагоддзя знаходзіўся ў складаных гістарычных умовах, перажываў трагічныя часы. Святар глыбока вывучаў гісторыю і культуру гэтага краю, клапаціўся аб яе захаванні.
Ксёндз Анатоль у Альковічах стварыў невялікі музей пры касцёле. Тут захоўваў вышытыя шоўкам арнаты 18 стагоддзя, упрыгожаныя радавымі слуцкімі паясамі, унікальную калекцыю беларускіх ручнікоў, старажытныя кнігі.
У зняволенні ксёндз перанёс інфаркт. 65-гадовы святар застаецца ў следчым ізалятары ў цяжкім стане . Таксама, наколькі вядома беларускім вернікам, ксяндза абвінавачваюць у "здрады дзяржаве". У чым канкрэтна - інфармацыі няма.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
