Аляксандра Віктараўна Каско
Аляксандра была затрымана ў лютым 2023 года па вяртанні ў Беларусь і на наступны дзень асуджана па адміністрацыйным артыкуле за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў" на 10 сутак. Аднак пасля адбыцця арышту яна так і не выйшла на волю, бо супраць яе распачалі крымінальную справу за два інтэрв'ю інфармацыйнаму рэсурсу, прызнанаму "экстрэмісцкім фармаваннем".
Яе абвінавацілі ў садзейнічанні "экстрэмісцкім фармаванням", адміністраванні Telegram-каналаў, распальванні варожасці, абразе ўладаў, распаўсюджванні персанальных дадзеных, а таксама ў паклёпе на Лукашэнку, і асудзілі па васьмі крымінальных артыкулах.
У сакавіку 2024 года суд разгледзеў апеляцыйную скаргу і скараціў тэрмін яе зняволення на адзін год, без права на далейшае абскарджанне.
У траўні 2024 года стала вядома, што яе паўторна асудзілі за "абразу прадстаўніка ўлады і суддзі".
Увесну 2025 года з'явіліся звесткі аб тым, што супраць Аляксандры распачалі чарговую крымінальную справу, і яе перавялі ў СІЗА.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Датычныя да рэпрэсій
