Аляксандр Вячаслававіч Сырыца
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Спартсмены
Аляксандр Вячаслававіч Сырыца
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 3
У зняволенні: 693 дня
folder Катэгорыі спраў: Вяртанне ў РБ
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 28.11.1975
Адрас для лістоў: ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
  • Аб'яднанні
  • Спартсмены
Даслаць інфармацыю

Вядомы баскетбольны суддзя. Яго затрымалі за стварэнне баскетбольнага чата.

Яго затрымалі ў студзені 2024 году, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у "абразе Лукашэнкі" і "стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня" па арт. 361-1 і арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Сырыца раней лічыў, што прыезд у Беларусь не звязаны з вялікімі рызыкамі. На мяжы затрымалі таксама і ягоную жонку (яна адсядзела суткі). А ўдзельнікаў чата выклікалі на допыт.

Аляксандр Сырыца на працягу многіх гадоў быў адным з найлепшых баскетбольных арбітраў Беларусі. Суддзя ФІБА з 2005 года. У 2019 годзе разам з калегамі Сырыца падаў у суд на федэрацыю баскетбола, прайграў і патрапіў у чорны спіс. Жыў у Аўстраліі, займаўся бізнэсам, часта бываў ва Ўкраіне.

16 студзеня КДБ прызнала "экстрэмісцкім фарміраваннем" фонд "Fund of Belarus Friend LTD" - тады паведамлялася, што стаўленне да яго мае грамадзянін Беларусі Аляксандр Сырыца.

Вырак суда 01.04.2025
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Фігуранты справы
Хто яшчэ знаходзіцца ў ИК-1
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0