Затрыманы за каментарыі ў сацсетках. Аляксандра абвінавачваюць у «экстрэмісцкіх закліках, якія распальваюць сацыяльную варожасць» і «абразе прадстаўнікоў улады». Праўладны тэлеграм-канал паказаў скрыншоты паведамленняў, якія ставяць у віну Паліўка. Напрыклад: "Калабарацыяністы і рабы, брыдка глядзець! Каб яны ўсё ўзлаваліся і гэтага фашыста вусатага накол пасадзілі."
Так, паводле абвінавачання, 14 чэрвеня 2021 года пад публікацыяй тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» Аляксандр напісаў паведамленне, дзе расказваў, што калісьці працаваў на рэзідэнцыі Лукашэнкі, і адзін яго калега расказваў пра сваю размову з ахоўнікам Лукашэнкі. І вось паводле ахоўніка, асабіста Лукашэнка з-за правіннасцяў з боку аховы мог паставіць іх у шэраг і «прабіваць фанеру» (з усёй сілы нанесці ўдар у грудзі ці жывот, каб чалавек сагнуўся ад такога ўдару). Відаць, дадзены каментар быў напісаны пад пастом з назвай «BYPOL: Рамана Пратасевіча збіваў асабіста дыктатар» (у дадзены момант усе каментарыі пад пасадай выдаленыя). На судзе ад Паліўкі прапаноўвалася назваць, што за калега распавёў такую гісторыю - але мужчына не змог успомніць ні імя, ні іншых асабістых дадзеных, т.я. ён працаваў на рэзідэнцыі ўжо вельмі даўно, недзе ў 2008-2009 годзе. А знайсці экс-калегу па дакументах было б нерэальна, т.я. яны працавалі без афіцыйнага працаўладкавання. Таксама яго асудзілі яшчэ за 4 камэнтары па розных артыкулах КК РБ.
У мужчыны засталіся двое непаўналетніх дзяцей (ім 14 гадоў і 4 гады).
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.