Аляксандр Андрэевіч Бялоў
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Аляксандр Андрэевіч Бялоў
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 6
У зняволенні: 1738 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск, «Прамень»
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 01.09.1996
Знаходзіўся ў: ПК-11ПК-11, г.Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, 231900
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Даслаць інфармацыю

Аляксандр — актывіст анархічнага руху. Вучыўся спачатку ў каледжы па будаўнічай спецыяльнасці, потым у БНТУ па спецыяльнасці "Інжынерная геадэзія". З юнацкіх гадоў захапляецца спортам: гуляў у футбольнай камандзе DIY-лігі, займаўся тайскім боксам і альпінізмам.

Раніцай 29 ліпеня 2021 года Аляксандр быў затрыманы на выхадзе з дому. Пры затрыманні яго збілі, правялі ператрус, пасля чаго даставілі ў ГУБАЗіК, дзе падвергліся катаванням і збіццям.

Першапачаткова яго абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года ў Менску, хаця да таго моманту ён ужо адбыў адміністрацыйны арышт па гэтым эпізодзе.

У студзені 2022 года Аляксандру і іншым фігурантам крымінальнай справы прад'явілі дадатковыя абвінавачанні — удзел у экстрэмісцкім фарміраванні за падпіску на тэлеграм-канал "Прамень". На момант затрымання канал "Прамень" яшчэ не быў унесены ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў - гэта адбылося толькі ў лістападзе 2021 года.

У красавіку 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі. У красавіку 2025 года рэжым утрымання Аляксандра стаў больш жорсткім і ён быў пераведзены на турэмны рэжым. Пазней стала вядома, што суд дадаў яму яшчэ шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі".

Вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 22.04.2022
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Суд па змене рэжыму 02.04.2025
невядома гадоў турэмнага рэжыму.
Вырак суда дата невядомая
6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0