Любы, хто кажа пра палітычных зняволеных Беларусі, ці то палітык, праваабарончая арганізацыя ці незалежныя СМІ, сутыкаецца з шэрагам праблем. Галоўныя з іх - гэта зрушэнне фокусу ўвагі сусветнай грамадскасці, ды і саміх беларусаў і беларусак. Бо ў свеце кожны дзень адбываюцца розныя падзеі, якія ў рознай ступені здольныя прыводзіць у шок або захапляць. Але найперш - гэта вайна ва Украіне.
Небяспечней за ўсё - унутраная стомленасць, з якой сутыкаюцца людзі, якія працуюць у гэтым напрамку. І выглядае яна як банальнае падзенне праглядаў, рэпостаў і твітаў, варта толькі СМІ загаварыць пра палітычных вязняў, а таксама як рэзкі спад матывацыі ў людзей падтрымліваць зняволеных рэжыму ці хаця б казаць пра іх. Давайце паспрабуем прэпараваць гэтую праблему і зробім крок у напрамку яе вырашэння.
Пачнём з таго, што паглыбімся ў тую самую “стомленасць” ад тэмы палітычных зняволеных, якая забівае матывацыю і ўганяе ў дэпрэсію. Відавочна, што ніхто не чакаў такой працяглай барацьбы з аўтакратамі постсавецкіх рэжымаў, якія, як аказалася, для захавання ўлады здольныя развязваць войны. Безумоўна, пастаянна расце колькасць палітвязняў і адсутнасць простых адказаў на пытанні “ Калі мы пераможам?” і “Калі мы вызвалім усіх? ” самі па сабе з'яўляюцца вельмі вострым напамінам аб тым, што спадзяванні мільёнаў людзей не спраўдзіліся. Дэмакратыя і права не перамаглі ў Беларусі, і гэтыя лічбы з новымі жахлівымі падрабязнасцямі штодзённых рэпрэсій - жывы напамінак аб няўдачы. Частка грамадска актыўных людзей на фоне падобнай роспачы нават арганізавалася ў розныя гурткі і ініцыятывы, і спрабуюць прапаноўваць спосабы вытаргаваць хаця б кагосьці з крывавых лап дыктатара. Шкада, бо верагодней за ўсё ўсведамленне сваёй бездапаможнасці штурхае людзей на дзіўныя прапановы ў несвядомым парыве любых змен. І такія спробы зрабіць хоць нешта не прывядуць да большага, чым закрыццё чыіх-небудзь гештальтаў.
А зараз раскажам вам, чаму не варта канцэнтравацца на ўсім апісаным вышэй і прапануем стратэгіі і спосабы барацьбы за закладнікаў рэжыма.
Перш за ўсё, варта адкінуць жаданне ўпадаць у развагі і спрэчкі, а часта і лаянку, якія пачынаюцца або заканчваюцца з " калі б ". Ніхто не мог прадугледзіць, у якім кірунку будзе развівацца беларускі пратэст, як далёка будзе гатовы зайсці дыктатар і на якую дапамогу ён можа разлічваць з боку расейскага ФСБ-шнага кіраўніцтва. Мы маем тое, што маем. У тым ліку неймаверная колькасць палітычных зняволеных, якія працягваюць барацьбу за лепшы свет, але ўжо ў засценках дыктатуры. Як жа быць зараз, практычна праз 3 гады пасля лёсавызначальных для Беларусі падзей? Чым мы можам дапамагчы палітычным вязням? Адказ будзе вельмі просты, настолькі просты, што нехта спалохаецца паверыць, што гэта працуе.
“ І ўсё? Няўжо гэта дапамагае? ” - спытаеце вы. Толькі гэта і з'яўляецца на сённяшні дзень адзінай магчымасцю па-сапраўднаму ім дапамагчы.
Мы шмат разоў распавядалі пра тое, як падобныя рэчы дапамагаюць рэпрэсаваным атрымаць дапамогу і забяспечваюць падтрымкай іх сваякоў і блізкіх. Гэта ўсё - толькі інструменты, пра якія мы раскажам у канцы артыкула. Цяпер мы сканцэнтруемся на новым усведамленні неабходнасці крычаць пра нашых з вамі палітвязняў. Усе мы жывем у інфармацыйным свеце, дзе нас літаральна атакуюць тысячы навін за дзень. Іх галоўная задача - прыцягнуць нашу ўвагу, аказаць на нас ціск, каб пасяліцца ў нашых думках і, калі атрымаецца, адлюстравацца на нашых дзеяннях. Так, актары сучаснай рэчаіснасці прыводзяць у жыццё свае мэты ад продажу нам банкі колы і да выбару вызначанага кандыдата на выбарах. Усё гэта гігабайты інфармацыі, некалькі байтаў якой могуць стаць вырашальнымі і падштурхнуць нас да тых ці іншых дзеянняў.
У адпаведнасці з тэорыяй інфармацыі, умоўны суб'ект, змешчаны, напрыклад, у скрынку, з'яўляецца цалкам адрэзаным ад свету і не вырабляе ніякай інфармацыі. Навакольны свет не ведае ні памер суб'екта, ні яго характарыстыкі, жывы там хтосьці ці ж гэта прадмет побыту - толькі закрытая скрынка. Ступень уплыву на навакольную рэчаіснасць з боку такога суб'екта роўная нулю. Гэта не актар сучаснага інфармацыйнага свету, ён ізаляваны. А зараз, увага, - менавіта на гэтым і пабудаваны ўвесь інстытут рэпрэсій аўтакратычных рэжымаў . Нязручны чалавек, ці то актывіст, палітык, пісьменнік, журналіст ці проста дысідэнт, з'яўляецца носьбітам шкоднасных для аўтарытарнай сістэмы ідэй. Сучаснае інфармацыйнае грамадства дае небывалыя сродкі для распаўсюджвання гэтых ідэй у масы ад роліка ў ютубе і да выказвання ў любой сацыяльнай сетцы.
Абапіраючыся на веды пра чалавека, як пра вельмі сацыяльную разумную малпу Юваль Ной Харары "Сапіенс - кароткая гісторыя чалавецтва" , можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ідэі бунтара, мала таго, што пагражаюць распаўсюдзіцца (бо звычайна ў дыктатурах, мякка кажучы, ёсць што справядліва крытыкаваць), дык яны яшчэ і эвалюцыянуюць. І там, дзе нехта выказаў незадаволенасць гвалтам з боку сілавікоў, іншы закліча да стачкі і блакады лагістычных ланцугоў. “ Усіх пасадзіць! Жэстачайшэ! ” - ужо гэты адказ нам вядомы. Іншага быць і не можа, бо касцявая сістэма аўтарытарнай улады ніколі не магла спаборнічаць з жывой сілай думкі вольных людзей.
На момант напісання дадзенага тэксту, па наяўнай у нас інфармацыі ад грамадства ізалявана 1760 чалавек. І гэта не поўная лічба, аднак падмацаваная інфармацыяй аб рэальных кейсах, з якімі можна і трэба працаваць. Каты ад улады ў Беларусі спрабуюць вынаходзіць усё новыя спосабы, каб зрабіць бетонныя скрынкі, у якіх размясцілі непажаданых, максімальна глухімі і зачыненымі. Бо тое, што цепліцца ўнутры іх, сапраўдная Кашчэева смерць для рэжыму Лукашэнкі, а хутчэй за ўсё і для самой канцэпцыі аўтарытарнай улады ў нашым рэгіёне.
Якія ж нам зрабіць дзеянні? Казаць , гаварыць і нават крычаць пра палітычных вязняў. Ірваць на шматкі тыя скрынкі, у якія саджаюць лепшых і найболей светлых людзей сучаснасці, таму што іх каштоўнасці і погляды ў выглядзе нават некалькіх байтаў інфармацыі, здольныя напалохаць рэжым да чорцікаў. Нам адназначна варта захоўваць усе магчымыя віды сувязі з людзьмі ўнутры калоній, турмаў і ізалятараў. Без усялякіх сумневаў, нас чакаюць выклікі і супрацьстаянне дыктатуры, а значыць нам давядзецца прыдумаць новыя спосабы сувязі з гэтымі людзьмі, з іх блізкімі і роднымі, таму што іх галасы важныя . Магчыма - гэта самае важнае, што ў нас засталося ад барацьбы за дэмакратыю ў Беларусі.
Арганізацыі, ініцыятывы і фонды, безумоўна, могуць і павінны мець уласныя перспектывы і бачанне дадзенага пытання, аднак, кім нам усім без выключэння варта быць - гэта байніцамі ў гэтых закрытых скрынях, праз якія людзі, якія знаходзяцца ў турмах, могуць не толькі атрымліваць дробную інфармацыю і дапамогу, але і весьці сваю барацьбу з самім прынцыпам дыктату.
Што тычыцца канкрэтна нас, то мы адчайна спрабуем знайсці тыя інструменты і спосабы, якія дазволяць людзям не толькі дапамагаць палітзняволеным, якія маюць у гэтым патрэбу, і іх сем'ям, але і стаць праваднікамі іх галасоў. Тых галасоў, якіх так баіцца баязлівец з сінімі пальцамі, акружаны маньякамі ў форме. Нагадваем аб нашым праекце "Вартаўнік/ца", у якім любы чалавек, група асоб, арганізацыя або фонд могуць стаць памочнікам для сям'і палітвязня і самога вязня/ынкі. Пры гэтым, гаворка не толькі аб матэрыяльнай падтрымцы, але і аб падтрымцы маральнай, аб сяброўстве. Кожны і кожная, у каго ёсць сілы і жаданне аказаць доўгатэрміновую дапамогу, а таксама быць голасам гэтага чалавека на свабодзе можа звярнуцца да нас і мы раскажам усе падрабязнасці дадзенага кірунку нашай працы.
Больш заўважным можа быць інфармаваньне грамадзкасьці пра лёс палітычных вязьняў у межах іншага нашага праекту “Апекуны ”, дзе мэдыйныя асобы, блогеры, палітыкі і журналісты здольныя па-сапраўднаму стаць голасам чалавека, ізаляванага ў засьценках рэжыму. Пішыце, і мы абавязкова дапаможам вам уключыцца ў такую важную працу!
Падводзячы вынік, жадаем сказаць, што не варта адчайвацца. Барацьба працягваецца, проста фронт гэтай барацьбы страціў у фарбах і важнасць яго ад нас старанна хаваюць турэмнымі сценамі. Але мы з вамі цудоўна разумеем, што па чым…
Пакуль усе не будуць вольныя!
Дапамагчы наўпрост сем'ям палітвязняў.
Адгукнуцца на аб'яву.
Напісаць ліст.
Звязацца з намі.
Каб нікога з палітзняволенных не пакінуць без увагі і падтрымкі, на сайце існуе функцыянал пацверджаных адпраўленняў.
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Вы можаце загрузіць выяву з акцыі падтрымкі, і пасля праходжання мадэрацыі мы яго апублікуем.
Вы хочаце дапамагчы вызваленаму палітвязню? Дашліце ваш кантакт у Telegram і мы звяжамся з вамі.
У сувязі з крытычнай сітуацыяй у сферы забяспечання правоў чалавека ў Беларусі і парушэннем асноватворных артыкулаў УДПЧ, Міжнароднай канвенцыі дляабароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, Еўрапейскай канвенцыі па папярэджанню катаванняў ібесчалавечнага і зневажальнага годнасць стаўлення ці пакарання, Міжнароднага Пактуаб грамадзянскіх і палітычных правах і іншых міжнародных дакументаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Калі ласка, пішыце самае важнае і коратка.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і максімальна падрабязна апішыце вашыя навыкі. Пасля мадэрацыі ваша аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Адказ з'явіцца на сайце, калі такое пытанне не было зададзена раней. Калі ласка, азнаёмцеся з раздзелам, перад тым, як задаваць пытанне.
Вы з'яўляецеся прадстаўніком організацыі ці ініцыятывы і хочаце падтрымаць нашую заяву? Проста запоўніце кантактную форму ніжэй.
Мульцізагрузка дазваляе дасылаць пацверджанне адным фатаздымкам адразу на некалькіх палітзняволенных, перад адпраўкай праверце абраных людзей!
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Калі ласка, запоўніце анкету, каб патрапіць на першы этап правядзення інтэрв'ю з мэтай вызначэння вашых індывідуальных патрэб.