Валянцін Лабачоў - жыхар Магілёва і былы палітвязень. Валянцін скончыў Магілёўскі абласны ліцэй №2 і вучыўся на гістарычным факультэце БДПУ ім. М. Танка, але не давёў справу да канца. Да затрымання магіляўчанін працаваў у інтэрнэт-краме, а пасля - у філіяле “Тэхнатара”. Але гэта, як гаворыцца, зусім іншая гісторыя.
У мяне нацыянал-дэмакратычныя погляды і таму з 2010-га года я знаходжуся ў партыі БНФ. Я ўдзельнічаў у Плошчы-2010 і ўпершыню пасля гэтых падзеяў арганізаваў і правёў у 2011 годзе дзве акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Магілёве.
Актывізм - справа прыкметная, асабліва калі ты ў Беларусі. Валянцін даўно лічыўся ў спісах у карнікаў за раздачу газет, удзел у дваровых ініцыятывах і наяўнасць актыўнай грамадзянскай пазіцыі, таму арышт быў толькі пытаннем часу. У 2020 годзе Валянціна Лабачова асудзілі на 7 сутак арышту за фота з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам на фоне мясцовага РАУС, ацаніўшы гэта як “мітынг”.
Я не выключаў рэпрэсій у свой бок, але ніколі не думаў, што апынуся ў калоніі, і, шчыра кажучы, не вельмі быў да гэтага гатовы. Але я ні аб чым не шкадую. Там я пазнаёміўся з мноствам дзіўных людзей і на свае вочы ўбачыў усё, што скрыта ад вачэй грамадства.
У Турме-4 (Магілёў) Валянцін пазнаёміўся з людзьмі, асуджанымі на нявыплату аліментаў, за крадзеж, хуліганства і, вядома, такімі, як ён - палітычнымі. Сярод іх былі Ягор Міхайлаў, Сяргей Плоніс, Расціслаў Стэфановіч і Дзмітрый Сончык. Зміцер перанёс у зняволенні інфаркт і інсульт. У Магілёве адміністрацыя “не жэсціла”, таму ў асноўным сядзелі спакойна (заўв., кантэкст на 2021 год). Валянцін кажа, што яму прыходзілі лісты толькі ад сваякоў, але яго сукамернікі атрымлівалі вестачкі нават з-за мяжы, а часам паступалі нават грашовыя пераводы ад незнаёмых людзей і пасылкі. У канцы 2021 года Валянціна Лабачова асудзілі на 1,5 гады пазбаўлення волі. Гэта значыць, што ён патрапіў у калонію якраз незадоўга да пачатку вайны.
Становішча ў лагеры было ўзбуджанае пасля пачатку вайны. Усё пра яе толькі і казалі. Супрацоўнікі адміністрацыі імкнуліся пра гэта казаць нейтральна ці падтрымлівалі Расею, а палітычныя практычна ўсе былі на баку Ўкраіны. У цэлым стаўленне да вайны было рознае, людзі глядзелі тэлевізар і многія верылі прапагандзе.
Да канца 2022 года ў лагеры стаміліся ад вайны і сталі казаць пра яе ўсё менш. Па дадзеных dissidentby, у ПК-1 на сённяшні дзень знаходзіцца 105 палітычных зняволеных. Яшчэ 25 чалавек выйшлі з калоніі, адбыўшы свой тэрмін поўнасцю. Пагаварыць з усімі практычна немагчыма, але з некаторымі зняволенымі Валянцін быў знаёмы і перыядычна меў зносіны. Сярод іх Віктар Бабарыка, Ігар Лосік, Эдуард Пальчыс, Андрэй Кузнечык, Цімур Рызапур, Максім Сяргеенка, Андрэй Хвескавец, Эдуард Жданко, Юрый Уласаў, Аляксандр Целяшман, Дзмітрый Грышчанка, Ігар Гонтавай, Раман Карпук, Святаслаў Герасімук, Рыгор Давыдаў, Рыгор Давыдаў .
“Медыязона” даследавала ўмовы працы ў розных калоніях і расказала, што ў Наваполацку ёсць такія віды работ для зняволеных як дрэваапрацоўка, пераборка пластыкавых гранул, выраб поліэтыленавай плёнкі, атрыманне медзі, выпальванне вугалю, мылаварня і пякарня. Так, за год працы на перапрацоўцы другсыравіны (аддзяляць паперу ад пакетаў), атрыманні медзі (вязні апрацоўваюць кабеля, зрываючы з іх абалонку і пакідаючы медзь) і на распілоўцы дроў у зімовы перыяд Валянцін Лабачоў атрымаў цэлых 75 рублёў і 21 капейку (26,5 euro за год) .
Даведка аб заробку з ПК-1, Наваполацк
Арт. 98 КВК РБ кажа, што "кожны асуджаны да пазбаўлення волі абавязаны працаваць", але ў адпаведнасці з арт. 41 Канстытуцыі РБ, чалавеку гарантуецца " права на працу ", а не абавязак. Па словах юрыстаў, іерархія заканадаўчых актаў кажа, што канстытуцыя валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай, і ў выпадку разыходжання з ёй дзейнічае канстытуцыя. А канстытуцыя, вядома, павінна падпарадкоўвацца агульнапрызнаным прынцыпам міжнароднага права .
Калі ты адмаўляешся ад працы, то аўтаматычна едзеш у ШІЗА (заўв., штрафны ізалятар). Калі ты працягваеш адмаўляцца, то далей ПКТ (заўв., памяшканне камернага тыпу), а потым крытая (заўв., турма, дзе чалавек адбывае пакаранне ў больш жорсткіх умовах і не могуць самастойна перамяшчацца па тэрыторыі). Таму людзі былі вымушаныя працаваць па шэсць дзён на тыдзень. Ніхто не хоча ў ШІЗА і на крытую.
Умовы працы, па сведчаннях розных былых вязняў ПК-1, былі жудаснымі. Спецвопратку маглі не выдаваць доўгі час, а зімой асабліва цяжка, бо работа ажыццяўляецца амаль цэлы дзень на вуліцы. Акрамя таго, ёсць план, які трэба выконваць, інакш ёсць рызыка адправіцца ў ШІЗА. На працоўным месцы кантралёры ці майстар могуць правяраць, каб чалавек не сядзеў без справы і не спаў. Так, беларускія вязні працуюць за капейкі, дыхаюць дымам, пластыкам і пылам, не маюць зменнага адзення або спецыяльнай формы для працы ва ўмовах вуліцы, ніхто не глядзіць на іх медыцынскія супрацьпаказанні. Адмовіцца ад такой працы людзі фактычна не маюць права.
Палітычных асабліва кантралююць, праводзяць асобныя лекцыі раз у месяц. На лекцыях паказваюць фільмы пра “калабарацыяністаў”, якія з бел-чырвона-белым сцягам ваявалі на баку Нямеччыны. У асноўным усе паказаныя фільмы вязням - гэта пра Другую сусветную вайну з акцэнтам на тое, што такія як мы, здраднікі радзімы, і што ўсіх знаходзілі нават праз 30 гадоў. На праверцы ўсе тыя, хто з жоўтымі біркамі (гэта не толькі палітычныя, але па большай частцы) стаяць у першым радзе ў алфавітным парадку (і так не толькі на праверцы, але і пры паходзе ў сталовую, на працу - усюды і заўсёды), толькі потым ужо выстройваюцца зняволеныя без бірак. Практычна ўсе палітычныя спяць на другім ярусе. Час на спорт у вязняў таксама тэарэтычна ёсць - з 8.30 да 9.30 раніцай і з 20.30 да 21.30 увечары. Калі чалавек працуе шэсць дзён у тыдзень, то, канешне, раніцай ён проста не можа прысвяціць час сабе. Увечары ён можа выйсці на лакальную спартовую пляцоўку на турнікі, але толькі пры ўмове, што ў яго ёсць даведка з медчасткі, што ён можа займацца. Царква для палітычных пад забаронай.
Класіфікацыя прафучэтаў у калоніі
Напрыклад, у мяне ёсць дыягназ - эпілепсія. Сам начальнік калоніі падпісаў гэтую даведку, але тым не менш мяне не хацелі класці на першы ярус. Магчыма, калі б здарыўся прыступ, тады б мяне пераклалі на першы. У калоніі прыблізна 1-2 сьмерці ў год. Да мяне нехта павесіўся, кожны год нехта сябе забівае ці памірае ў медчастцы. У атрадзе поўна пенсіянераў і інвалідаў. Толькі ў мяне такіх была палова атрада. Ёсць людзі на мыліцах і такім даюць даведку, што яны могуць перасоўвацца па-за строем.
Па прыездзе ў калонію на кожнага палітычнага пішуць рапарт і ён атрымлівае парушэнне. У Беларусі ўсе зоны "чырвоныя" (заўв., пад уплывам адміністрацыі), але турэмная іерархія ўсё роўна вельмі выразна бачная. Ніякіх " блатных " у калоніі няма, усіх адпраўляюць у крытую турму. Адміністрацыя не любіць тых, хто “качае правы”. Таму ёсць меркаванне, што калі сядзець ціха і не прыцягваць увагі, то ёсць верагоднасць, што на чалавека будуць менш звяртаць увагі. Але насамрэч, шмат што залежыць ад таго, якая ёсць “каманда зверху”. Як бы вязень сябе ні паводзіў, калі ёсць загад адправіць на крытую, то нічога з гэтым не зробіш.
Эдуард Пальчыс, напрыклад, як прыехаў у калонію, яго адразу адправілі ў ШІЗА, ён там прабыў месяц, потым яго паднялі ў атрад на некалькі дзён, каб "паглядзеў што на зоне" і яго адразу пасля гэтага адправілі на крытую турму.
Валянцін расказвае, што ўсім палітвязням стаіць забарона на тое, каб уносіць грошы ў фонд калоніі/атрада, за кошт якіх і робяцца ўсе рамонты. І калі блізкія цікавяцца палітвязнем гэта не значыць, што адміністрацыя спыніць ціск, можа атрымацца адваротны эфект і ціск узмоцніцца. Але напрыклад, вядомыя і такія выпадкі: быў асуджаны супрацоўнік калоніі капітан Пятроў Ігар Аляксандравіч за "перавышэнне службовых паўнамоцтваў" за тое, што ён збіў зняволенага, на 4 гады пазбаўлення волі і 11000 беларускіх рублёў штрафу, зараз ён адбывае ў ПК-3 (Віцьба). І гэта паўплывала на ўсю адміністрацыю, бо ніхто не хацеў апынуцца на ягоным месцы. Спачатку ты працуеш на зоне, а потым сядзіш на зоне - усё гэтага баяцца. Мясцовая пракуратура "пакрывае" сваіх і часта не ўзбуджае справы, але генеральная пракуратура перыядычна праводзіць такія паказальныя суды, каб усіх трымаць "у тонусе" і выконваць мінімальны план.
Калі гэтае інтэрв'ю будуць чытаць супрацоўнікі сілавых структур, хацеў бы ім перадаць, каб яны звальняліся. Сістэма карае і сваіх, прыкладаў таму дастаткова. Ёсць актуальны фільм на гэтую тэму - "Чэкіст", ён пра грамадзянскую вайну, дзе галоўны герой расстрэльваў людзей, у рэшце рэшт у яго "паехаў дах" ад пастаянных забойстваў, і яго самога расстралялі. Таму звальняйцеся, у любы момант кожны з вас можа аказацца на зоне.
Валянцін кажа, што людзі, у каго большыя тэрміны, складаней пераносяць свой прысуд. Усе спадзяюцца, што не будуць сядзець да канца, але чым бліжэй дата вызвалення, тым больш зразумела, што давядзецца адбыць поўны тэрмін. Перад вызваленнем ціск на палітвязняў узмацняецца і людзі вызваляюцца адразу з ШІЗА ці ПКТ. Такім чынам, адміністрацыя хоча прыкласці ўсе намаганні, каб запалохаць чалавека перад выхадам.
Пасля вызвалення крыху не па сабе: пастаянны кантроль міліцыі, у любы момант могуць праверыць тэлефон, выклікаюць на гутаркі некалькі разоў на тыдзень. Беларускі рэжым робіць усё, каб выжыць чалавека з краіны, і шмат хто сапраўды з'язджае. Я таксама з'ехаў, бо хачу змагацца з несправядлівасцю, а ўнутры гэта рабіць пасля выхаду немагчыма.
Валянцін адзначае, што многія, хто вызваліўся, знаходзяцца ў стрэсе, бо ціск працягваецца. Акрамя гэтага, банальна няма грошай на базавыя патрэбы пасля выхаду. Калі чалавек вырашаецца з'яжджаць, то, вядома, яму патрэбна дапамога з жыллём на першы час, працай і суправаджэнне, каб зрабіць неабходныя дакументы ў новай краіне.
Трэба пісаць лісты, падтрымліваць, быць на сувязі. Праваабаронцаў баяцца не трэба, бо рэжым баіцца агалоскі, і менавіта таму трэба крычаць пра тое, што адбываецца. Свабоду ўсім палітвязням! Жыве Беларусь! Гэты рэжым падзе і перамены не за гарамі!
Мы збіраем і даследуем інфармацыю пра асаблівасці адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі (СІЗА, турма, калонія, ПУАТ) для таго, каб аналізаваць актуальную інфармацыю, прадастаўляць беларускаму грамадству і сусветнай грамадскасці праўдзівую інфармацыю, а таксама выкарыстоўваць вынікі апытанняў для поўнага рэфармавання гэтай сістэмы ў будучыні. Мы будзем рады, калі вы запоўніце анкету па спасылцы .
Калі вам вядома штосьці пра палітычны пераслед, вы можаце паведаміць гэтую інфармацыю праваабаронцам па любых каналах (у тым ліку можна адправіць ананімную інфармацыю праз сайт). Фіксацыя рэпрэсій важная для таго, каб мець магчымасць аказаць дапамогу, распаўсюдзіць інфармацыю, а таксама прадастаўляць яе ў міжнародныя структуры, каб ніводны выпадак не застаўся беспакараным у будучыні. Акрамя таго, спісы палітвязняў і рэпрэсаваных будуць скарыстаныя для рэабілітацыі пераследваных.
Катэгорыі дапамогі (псіхалагічная, фінансавая, медыцынская, юрыдычная)
Дапамагчы наўпрост сем'ям палітвязняў.
Адгукнуцца на аб'яву.
Напісаць ліст.
Звязацца з намі.
Вядомы беларускі палітычны блогер і грамадзскі дзеяч, аўтар тэлеграм-каналу Palchys. З'яўляўся арганізатарам акцый і канцэртаў "БНР-100", "БНР-101". Быў затрыманы 27 верасня па ч.1 арт.293 КК РБ.
13 гадоў пазбаўлення волі.
11.08.2022 быў пераведзены на турэмны рэжым.
Чалец пашыранага Каардынацыйнага савету, быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПу 28 верасня. Абвінавачваецца па арт.293 КК РБ
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Абвінавачваецца па арт.293 КК РБ. Затрыманы 2 кастрычніка 2020 году.
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Яго абвінавачваюць у падпале танка Т72 у ваенным эшалоне на чыгуначнай станцыі Азярышча ў Сцяпянцы, кінуўшы ў яго «кактэйль Молатава» з надпісам «АГСБ» ноччу 31 студзеня. Па версіі абвінавачання, Міхайлаў зрабіў гэта з «сваіх палітычных поглядаў», але сам абвінавачаны адмаўляе гэта на судзе.
10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Згодна з абвінавачаннем, Дзмітрый Сончык абразіў і выказаў пагрозу жыццю чатырох чалавек у каментарах у адным з тэлеграм-каналаў на працягу 2020-2021 гадоў. Пацярпелыя — А. Перахасьько з Івацэвіцкага РАУС, начальнік Нясвіжскага РАУС А. Грынкевіч, старшыя лейтэнант Нясвіжскага РАУС Р. Праневіч і супрацоўнік ГУБАЗіК А. Алекса.
У апошнім слове адзінае, што сказаў Сончык, — віншаваў сястру і маці, якія знаходзіліся ў зале суда, з надыходзячым Днём маці. Увесь час ён знаходзіўся за кратамі ў кайданках.
3 гады пазбаўлення волі.
Жыхар Магілёва. Паводле абвінавачвання, Валянцін Лабачоў у чэрвені 2020 года размясціў карцінку ў адным з забароненых тэлеграм-каналаў з надпісам, які носіць, на думку дзяржаўнага абвінавачання, абразлівы характар у адрас Аляксандра Лукашэнкі.
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Каб нікога з палітзняволенных не пакінуць без увагі і падтрымкі, на сайце існуе функцыянал пацверджаных адпраўленняў.
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Вы хочаце дапамагчы вызваленаму палітвязню? Дашліце ваш кантакт у Telegram і мы звяжамся з вамі.
У сувязі з крытычнай сітуацыяй у сферы забяспечання правоў чалавека ў Беларусі і парушэннем асноватворных артыкулаў УДПЧ, Міжнароднай канвенцыі дляабароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, Еўрапейскай канвенцыі па папярэджанню катаванняў ібесчалавечнага і зневажальнага годнасць стаўлення ці пакарання, Міжнароднага Пактуаб грамадзянскіх і палітычных правах і іншых міжнародных дакументаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Калі ласка, пішыце самае важнае і коратка.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і максімальна падрабязна апішыце вашыя навыкі. Пасля мадэрацыі ваша аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Адказ з'явіцца на сайце, калі такое пытанне не было зададзена раней. Калі ласка, азнаёмцеся з раздзелам, перад тым, як задаваць пытанне.
Вы з'яўляецеся прадстаўніком організацыі ці ініцыятывы і хочаце падтрымаць нашую заяву? Проста запоўніце кантактную форму ніжэй.
Мульцізагрузка дазваляе дасылаць пацверджанне адным фатаздымкам адразу на некалькіх палітзняволенных, перад адпраўкай праверце абраных людзей!
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Калі ласка, апішыце коратка ваш запыт, каб мы маглі больш дакладна і аператыўна адказаць вам.