Галіна Мікалаеўна Гулевіч
Суддзі

Галіна Мікалаеўна Гулевіч

Колькасць рэпрэсаваных:
6
Адміністрацыйных спраў:
15
Дзень нараджэння:
12 сакавіка 1980

Масава судзіць удзельнікаў мірных акцыяў пратэстаў па арт. 23.34. Прысуджае буйныя штрафы і суткі. Выносіла карныя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла штрафаў на агульную суму не менш за 4050 рублёў і адміністрацыйнага арышту не менш за 15 сутак. Прызнала Алега Чычыкайла вінаватым і пакарала яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года за абразу Лукашэнкі ў інтэрнэце. Прыгаварыла Наталлю Леановіч да пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, абвінаваціўшы яе ў публічнай абразе Лукашэнкі. Таксама Гулевіч пастанавіла накіраваць Наталлю на прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Вядома, што Наталля пайшла падаваць заяву ў міліцыю на крадзеж, які сапраўды меў месца, а ў стане ап'янення выказала ў аддзеле ўсё, што думае пра Лукашэнку. Супрацоўнікі міліцыі завялі на яе крымінальную справу. 17.06.2020 і 19.06.2020 асудзіла траіх чалавек па ч.1 арт.23.34 КаАП і прызначыла пакаранне ў выглядзе штрафу памерам 30 б.в. (810 бел. руб) кожнаму. Людзі гэтыя з'яўляліся праваабаронцам, пенсіянерам і чалавекам з пажыццёвай групай інваліднасці. Судзіла жыхара Светлагорска за слова "Мразь" у адрас супрацоўніка МУС пад пастом у Аднакласніках. Вяла справу педыятра Алены Б, якую судзілі па арт. 364 КК (Гвалт над супрацоўнікам міліцыі). Жанчына была прыцягнутая да крымінальнай адказнасці за абарону мужа: падчас затрымання яна ўкусіла сілавіка.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 6

На старонцы: