Віталь Юр'евіч Уткін
Іншыя

Віталь Юр'евіч Уткін

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
20 чэрвеня 1965

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання па Гомельскай-Юбілейнай выбарчай акрузе №31. Член ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (ЛДПБ), Раней: Дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Уткін Віталь Юр'евіч датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Віталь Уткін у якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь актыўна падтрымлівае дзейны ў краіне рэпрэсіўны рэжым. Пры непасрэдным удзеле Уткіна, Палатай прадстаўнікоў былі прыняты наступныя законапраекты: "Аб недапушчэнні гераізацыі нацызму", "Аб змене законаў па пытаннях супрацьдзеяння экстрэмізму", паводле якіх уся нацыянальная беларуская сімволіка афіцыйна стала забароненай. «Аб змене закона Беларусі «Аб масавых мерапрыемствах», паводле якога журналісты, якія асвятляюць акцыі пратэсту, прыраўноўваюцца да іх удзельнікаў. "Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці". Пасля прыняцця гэтага законапраекта пры паўторным адміністрацыйным парушэнні на працягу года грамадзянін павінен быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Таксама Віталь Уткін адказны за ўнясенне паправак у законы па пытаннях адвакацкай дзейнасці, якія фактычна скасоўваюць адвакацкія бюро. Уткін, праз дэзінфармацыю і прапаганду, актыўна спрыяе стварэнню негатыўнага вобразу заходніх дэмакратычных дзяржаў у свядомасці грамадзян краіны. Таксама дэпутат выступае ў падтрымку расейскай вайсковай агрэсіі ва Украіне. Падтрымлівае і апраўдвае нематываваны гвалт у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з боку супрацоўнікаў унутраных органаў. Уткін неаднаразова абразліва выказваўся ў адносінах да нацыянальных беларускіх сімвалаў. Такім чынам, дзеянні дэпутата Уткіна Віталя Юр'евіча накіраваны не на выкананне інтарэсаў грамадзян, а на ўмацаванне рэпрэсіўнага рэжыму, які дзейнічае ў Рэспубліцы Беларусь і поўнае выкараненне дэмакратычных інстытутаў, правоў і свабод. 26 лютага 2024 года Уткін Віталь Юр'евіч быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, выбары ў якую былі сфальсіфікаваныя, што пацвярджае той факт, што ён з'яўляецца актыўным прыхільнікам дзейнай улады ў краіне, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і падтрымлівае палітычна матываваныя рэпрэсіі ў краіне. Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ) з'яўляецца праўладным органам, створаным для стварэння штучнага дэмакратычнага палітычнага ладу ў Беларусі. Сябры дадзенай партыі цалкам падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі і палітыку, што ім праводзілася ў краіне, прымаюць удзел у праўладных мерапрыемствах, прыкладаючы ўсе намаганні для штучнага стварэння атмасферы народнай падтрымкі дзеючай улады. Таксама яны бяруць удзел у прыняцці законаў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: