Сяргей Уладзіміравіч Данільчык
Суддзі

Сяргей Уладзіміравіч Данільчык

Колькасць рэпрэсаваных:
4
Дзень нараджэння:
3 жніўня 1962

Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Данільчык Сяргей Уладзіміравіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Выносіў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 270 рублёў. Прызнаў вінаватай Алесю Ашмарыну артыкулам 188 і 369 Крымінальнага кодэкса і прызначыў ёй у выглядзе пакарання 2.5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за каментары ў інтэрнэце. У дзяўчыны таксама канфіскавалі тэлефон у даход дзяржавы як прыладу злачынства, нягледзячы на пацверджанне сведкі, што тэлефон не знаходзіўся ў карыстанні ў момант апублікавання каментароў і належыць іншаму чалавеку на праве ўласнасці. Акрамя гэтага, яна павінна выплаціць пацярпеламу міліцыянеру 1000 рублёў маральнай кампенсацыі. Прызнаў вінаватай Валянціну Пісарук па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса і прызначыў ёй у выглядзе пакарання 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама пастанавіў спагнаць з яе на карысць пацярпелага кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў. Жанчына пакінула каментар у сацыяльнай сетцы.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 4

На старонцы: