Сяргей Аляксандравіч Зініч
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Выносіў абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах з 2017 года, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 1080 рублёў і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту не менш за 6 сутак. Стасевіч прызнаў вінаватым Івана Кузюра ў тым, што 30 верасня 2021 года пасля прагляду інфармацыі аб абставінах смерці супрацоўніка КДБ Федасюка, ён пакінуў у сацсетцы "УКантакце" каментар. Паводле абвінавачання, яго паведамленне "супярэчыла агульначалавечай маралі, устаноўленым правілам зносін паміж людзьмі, а таксама змяшчала выказванне ў непрыстойнай форме, якое зневажала гонар і годнасць пацярпелага". Івана прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прызначыў 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму Сяргею Дубіку, бацьку 3-х малалетніх дзяцей. Яму прад'явілі абвінавачанне адразу па чатырох крымінальных артыкулах: частка 2 артыкула 367 КК РБ, частка 2 артыкула 368 КК РБ, артыкул 369 КК РБ, артыкул 188 КК РБ. Таксама Сяргею прысудзілі пакаранне ў выглядзе штрафу ў 2000 рублёў як пакрыццё маральнай шкоды Круклінскаму, т.я. Сяргей пакінуў пра яго каментар у сацыяльных сетках. Прысудзіў Уладзіміру Сяргеевічу Коласу пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за абразу Лукашэнкі (артыкул 368 Крымінальнага кодэкса).
Знойдзена: 4
Знойдзена: 4
Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.


