
Ганна Міхайлаўна Асіпенка
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 0
- Адміністрацыйных спраў:
- 3
- Дзень нараджэння:
- 7 снежня 1982
Выносіла абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафаў у агульнай суме не менш за 3240 рублёў і ў выглядзе адміністрацыйных арыштаў не менш за 46 сутак. Асудзіла 63-гадовую пенсіянерку Ванду Архіпенку, індывідуальнага прадпрымальніка Алену Мядзведзеву і бібліятэкара Святлану Грыцэнку за ўдзел у мірным шэсці супраць фальсіфікацыі выбараў 13 верасня 2020 года. Ванда Архіпенка сказала, што проста ішла і нічога больш не рабіла, на што Асіпенку ёй адказала: "Нават каб проста ісці, трэба дазвол". Cын Ванды, Андрэй Архіпенка — вядомы ў Бабруйску актывіст, які два гады таму сабраў грошы, а ў мінулым годзе дабіўся ўстаноўкі ў Бабруйскім раёне помніка пісьменніку Алесю Адамовічу. У выніку Ванду прызналі вінаватай паводле артыкула 23.34 КаАП РБ і прызначылі ў выглядзе пакарання штраф у памеры 20 базавых велічыняў. Алену Мядзведзеву і Святлану Грыцэнку таксама прызналі вінаватымі па артыкуле 23.34 КаАП РБ і прызначылі ў выглядзе пакарання штраф у памеры 20 базавых велічыняў і 30 базавых велічыняў адпаведна. Удзельнічала ў выязных судовых паседжаннях.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 0
Знойдзена: 0
