Андрэй Міхайлавіч Камушкін
Суддзі

Андрэй Міхайлавіч Камушкін

Колькасць рэпрэсаваных:
0

Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў з 2014 года, па якіх прызначана не менш як 62 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 4600 рублёў штрафаў. У 2017 годзе судзіў лідэрам АГП Анатоля Лябедзьку за «правядзенне пікетавання ў складзе групы грамадзян без дазволу Мінгарвыканкама, з мэтай выказвання свайго негатыўнага стаўлення да трансляцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тэлеканала НТВ і магчымага закрыцця тэлеканала «Белсат», пры гэтым выкрыкваў лозунгі «Жыве Беларусь». "Лукашэнка, сыходзь", "Ганьба". Прыгаварыў Канстанціна Глушку, удзельніка акцыі «СТОП-Бензін» у 2013 годзе, да 5 сутак адміністрацыйнага арышту. У студзені 2015 года ўдзельнічаў у рэпрэсіях у дачыненні да анархістаў - прысуджаў аднаму за іншым адміністрацыйныя арышты, калі частка выходзілі на волю, іх месца ў ІЧУ займалі таварышы. Прысуджаў адміністрацыйныя арышты анархістам у 2017 годзе падчас «пратэстаў не дармаедаў». У верасні 2017 года прысудзіў Мікалаю Статкевічу 5 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 0

На старонцы: