
Віктар Віктаравіч Турчыновіч
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 2
- Дзень нараджэння:
- 17 снежня 1981
Начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце Кобрынскага РАУС. Падпалкоўнік міліцыі. Саўдзельнік і кіраўнік сілавога падаўлення мірных пратэстаў з прымяненнем фізічнага і псіхалагічнага насілля ў адносінах да ўдзельнікаў. Мінімум 3 разы станавіўся пацярпелым палітычна матываваных справах. Штораз патрабаваў кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў. Так, напрыклад, праходзіў пацярпелым па справе ў дачыненні да Вольгі Сізовай, якую абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Жанчына пакінула аднаслоўны каментар у сацыяльнай сетцы. У выніку Вользе прызначылі пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, мабільны тэлефон канфіскавалі ў даход дзяржавы, іскавыя патрабаванні ў памеры 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды Турчыновіча таксама задаволілі.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 2
Знойдзена: 2