
Міхаіл Міхайлавіч Дайнека
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 13
- Дзень нараджэння:
- 19 траўня 1970
Выступаў у ролі дзяржаўнага абвінаваўцы ў палітычна матываваных справах. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па крымінальнай справе па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Пацярпелымі па справе выступалі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія ў агульнай суме патрабавалі ад палітвязняў каля 530 тысячаў рублёў кампенсацыі. Свае маральныя пакуты пінскія міліцыянты абгрунтавалі тым, што яны «адчулі страх, знявагу, боль і сорам, з-за перажытых падзей яны страцілі сон, спакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу». Дайнека запытаў у суда ў выглядзе пакарання для абвінавачаных ад пяці з паловай да шасці з паловай гадоў калоніі. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе Аляксандра Глазырына, якога абвінавацілі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса - Абраза прадстаўніка ўлады. Мужчыну прызначылі ў выглядзе пакарання два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Аляксандр вінаваты ў тым, што апазнаў супрацоўніка сілавых органаў, які беспадстаўна затрымлівае двух грамадзян. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам супраць Аляксандра Шандыбы, Уладзіслава Яршова, Дар'і Паляковай, Валянціна Колбы і іншых.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 13
Знойдзена: 13








