

Зміцер Вячаслававіч Яфімаў
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 3
- Дзень нараджэння:
- 30 чэрвеня 1983
Яфімаў Дзмітрый Вячаслававіч выступае дзяржаўным абвінаваўцам у судах па палітычна матываваных справах. Напрыклад, выступіў дзяржаўным абвінаваўцам па справе Валянціны Мядзведзь. Жыхарку Бярозы асудзілі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за абразу міліцыянта пры выкананні ім службовых абавязкаў. Жанчына размясціла ў Telegram-канале "Бяроза-97" паведамленне аб начальніку інспекцыі па справах непаўналетніх Лішко, дзе выказалася аб яго дзеяннях. У судзе яна патлумачыла, што 7 верасня на яе склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, хоць у той час яна была ў краме і дала суду чэк, які пацвярджае пакупкі там. У выніку Яфімаў запытаў для Валянціны пакаранне ў выглядзе 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, што і прызначыў суд, а таксама яе абавязалі выплаціць пацярпеламу 1500 рублёў кампенсацыі за маральныя пакуты.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 3
Знойдзена: 3
