
Дзяніс Аляксандравіч Шукаеў
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 1
- Дзень нараджэння:
- 22 траўня 1996
АМАП УУС Брэсцкага аблвыканкама. Сяржант міліцыі. (у дадзены момант не працуе ў АУС). З'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь і асобай, якая мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій у Беларусі. Прымаў непасрэдны ўдзел у сілавым падаўленні пратэстаў у горадзе Брэсце. Выступаў пацярпелым па справе аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ), у судзе над Уладзіславам Яршовым, за тое, што той з напарнікам расклейвалі ўлёткі з выявай міліцыянтаў на жылых дамах, утрыманне якіх абвінавачваннем трактавалася як «супярэчныя агульначалавечай маралі». На ўлётках змяшчалася інфармацыя аб супрацоўніках МУС, якія бралі ўдзел у сілавым падаўленні пратэстаў і збіванні імі мірных пратэстоўцаў. У прыватнасці там была размешчана інфармацыя і пра Дзяніса Шукаева. Суд прыгаварыў Уладзіслава да двух гадоў абмежавання волі без накіравання папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 1
Знойдзена: 1