
Ганна Ігараўна Буйноўская
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 0
- Дзень нараджэння:
- 15 кастрычніка 1981
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Буйноўская Ганна Ігараўна з'яўляецца супрацоўніцай органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 23965 рублёў і адміністрацыйнага арышту на агульны тэрмін не менш за 428 сутак. Буйноўская судзіла ўдзельнікаў ланцугоў салідарнасці, акцый пратэсту супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, жыхароў ВК Каскад, ратавальніка АСВОД, раней - Паўла Севярынца, журналістку Белсат Любоў Лунёву, Алега Волчака, Мікалая Дзядка. Вынесла абвінаваўчы прысуд Бабоўнікава Арцёму і прысудзіла яму ў выглядзе пакарання штраф у памеры 50 базавых велічыняў за ўдзел у зборы подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Вынесла абвінаваўчы прысуд Вінярскаму Максіму і прысудзіла яму ў выглядзе пакарання штраф у памеры 50 базавых велічыняў за ўдзел у акцыі 27 ліпеня 2016 года на плошчы Незалежнасці, прысвечанай 26-годдзю прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Уваходзіць у рэкамендаваны спіс асоб для ўвядзення індывідуальных санкцый з боку ЕС.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 0
Знойдзена: 0
