Дзмітрый Вітальевіч Бубенчык
Суддзі

Дзмітрый Вітальевіч Бубенчык

Колькасць рэпрэсаваных:
16
Адміністрацыйных спраў:
1
Дзень нараджэння:
15 ліпеня 1985

Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 29 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 7 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 4536 рублёў штрафаў, не менш як 54 гады пазбаўлення або абмежавання волі. 18 лістапада 2014 года вынес прысуд актывістцы Вользе Крапацінай за незаконны выраб прадукцыі СМІ. 17 снежня 2016 года асудзіў праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і актывіста Сяргея Верамеенку за ўдзел у акцыі "Дзень памяці паўстанцаў 1863 года". 23 сакавіка 2017 года вынес прысуд Васілю Корабаву за ўдзел у акцыі «недармаедаў». 30 сакавіка 2017 года асудзіў актывіста Мікалая Саляніка па артыкуле 23.34 КаАП. 14 мая 2018 года вынес прыгавор журналісту Паўлу Мажэйку за незаконны выраб прадукцыі СМІ. 15 лістапада 2018 года асудзіў актывіста Анатоля Мышкевіча па артыкуле 23.34 КаАП. 22 красавіка 2019 года разглядаў справу журналістаў Алеся Дзянісава, Аляксея Кайрыса і Кацярыны Ляўдацкай за незаконны выраб прадукцыі СМІ. 20 снежня 2019 года асудзіў актывіста Сяргея Верамеенку за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй. 27 траўня 2020 года суддзя вынес прысуд актывісту Мікалаю Саляніку за ўдзел у сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 16

На старонцы: