Вольга Антонаўна Паўлоўская
Суддзі

Вольга Антонаўна Паўлоўская

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
22 студзеня 1985

Вольга Антонаўна Паўлоўская мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Паўлоўская нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Партызанскага раёна горада Мінска выносіла палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь. У выніку яе рашэнняў былі выдадзены штрафы сумарна не менш як на 6930 рублёў і адміністрацыйныя арышты сумарна не менш як на 76 сутак. У прыватнасці ў маі 2014 года яна прыгаварыла сацыяльнага актывіста Аляксандра Курца да 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі "Ежа замест бомб" каля Міхайлаўскага сквера ў горадзе Мінску, дзе праходзіла раздача ежы для бедных грамадзян. Таксама судзіла ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Менску 19 чэрвеня 2020 года. Такім чынам, Паўлоўская Вольга Антонаўна нясе адказнасць за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: