Максім Леанідавіч Трусевіч
Суддзі

Максім Леанідавіч Трусевіч

Колькасць рэпрэсаваных:
38
Адміністрацыйных спраў:
7
Дзень нараджэння:
12 жніўня 1989

Выносіў абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 86085 рублёў і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту не менш за 3636 сутак. Прызнаў вінаватымі Вольгу і Алену Жарыных за ўдзел у акцыях пратэсту па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. Трусевіч прысудзіў Вольгу да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а Алену - да трох. Прызнаў вінаватым Дзмітрыя Невяроўскага, які абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 КК і прызначыў яму ў выглядзе пакарання 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама Трусевіч пастанавіў канфіскаваць мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства, а рэчавыя доказы знішчыць. Зміцер мае 3-ю групу інваліднасці.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 38

На старонцы: